Перакладаю шэпт дажджу: вершы Алеся Разанава

Падпісацца
Sputnik працягвае ўспамінаць творы знакамітых беларускіх паэтаў і прапануе вам пачытаць вершы Алеся Разанава.
Любоў да эксперыментаў, глыбокая філасафічнасць і тонкі лірызм вылучаюць вершы Алеся Разанава сярод твораў сучаснікаў. У сваёй паэзіі ён імкнецца ахапіць усе праявы навакольнага сусвету, ёй уласцівая ўвага да дэталяў, рамантычная ўзнёсласць, метафарычнасць і імклівы, жывы рытм.
На лузе - Sputnik Беларусь
"Басанож прайдуся па траве…": вершы пра малую радзіму
Усё, што акружае паэта, становіцца прадметам яго вершаваных нарысаў. Лірычны герой звычайна прадстае перад чытачом як неверагодна чулы, ён заўсёды імкнецца наперад, і вершы выдатна перадаюць гэту дынаміку.
Алесь Разанаў праявіў сябе не толькі як паэт, але і як перакладчык: у скарбонку літаратуры ўвайшлі яго пераклады з чэшскай, літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай і іншых моў. Увогуле, разанаў сам называе сябе перакладчыкам, прычым перакладае ён не толькі словы чалавека, але і "шэпт дажджу, пагляд вачэй, трымценне гаю…"

Біяграфічная даведка

Алесь Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 19 гадоў ён паступіў на філілагічны факультэт БДУ але на трэцім курсе быў адлічаны праз няздачу заліку па ваеннай падрыхтоўцы. На самой справе Разанаў ужо год як сапсаваў сваю рэпутацыю на факультэце: ён быў аднім са студэнтаў, якія ў 1968 годзе звярнуліся ў ЦК КПБ з лістом на імя Машэрава, дзе патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове. У 1969 годзе Алесь Разанаў разам з Віктарам Ярцам і Валянцінай Тоўкун ездзілі ў Зэльву да паэтэсы Ларысы Геніюш, менавіта пасля гэтай падзеі Разанаў і Ярац былі адлічаныя.
Працягнуць вучобу Разанаву ўдалося з дапамогай Максіма Танка, ён быў залічаны на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута і скончыў яго ў 1970 годзе. Пасля два гады працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў вясковай школе, а ў 1972 годзе перабраўся ў Мінск і ўступіў у Саюз пісьменнікаў. Працаваў літаратурным супрацоўнікам газеты "ЛіМ" і часопіса "Родная прырода". З 1989 года Разанаў з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра.
Чытайце таксама: 
Стужка навiн
0