Алесь Бачыла нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца, непадалёк ад Мінска, у сялянскай сям'і. Пачаў друкавацца яшчэ ў 1934 годзе, але першы зборнік убачыў свет толькі ў 1947 годзе. Вышэйшую адукацыю Алесь Бачыла атрымаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце, пасля яго заканчэння быў прызваны ў армію і служыў да 1945 года.
Пасля заканчэння вайны Алесь Бачыла працаваў у "Настаўніцкай газеце", а потым – у газеце "Літаратура і мастацтва", дзе ў 1952 годзе стаў намеснікам галоўнага рэдактара.
Алесь Бачыла – аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі: "Шляхі", "Зоры вясеннія", "Юнацтва", "Тры багіні", "Паэмы тугі" і іншых. Шматлікія яго вершы пакладзены на музыку. Акрамя таго, Бачыла напісаў лібрэта для опер "Яснае світанне", "Калючая ружа", "Зорка Венера" і іншых, а таксама аперэты "Паўлінка". Звяртаўся паэт і да жанра сатыры. Ведаў некалькі моў, перакладаў на беларускую творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў.
Пайшоў з жыцця Алесь Бачыла 3 студзеня 1983 года, калі яму было ўсяго 64 гады, і быў пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
У дзень нараджэння славутага паэта Sputnik прапануе ўспомніць яго творы, а мабыць нават і праспяваць іх.
Чытайце таксама:
- Рыгор Барадулін: вершы пра каханне
- Высоцкі па-беларуску: любімыя песні легендаргана барда
- Вершы Канстанцыі Буйло: твае вочы яснеюць, як неба ў дзень
- Вершы пра беларускую мову: родная мова, цудоўная мова
- Вершы пра маму