Насуперак фінансавым змаганням: "Паўночнае ззянне" распачалася ў Мінску

© Photo : Анастасия Якубовская"Паўночнае ззянне" распачалася ў Мінску
Паўночнае ззянне распачалася ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэтым годзе фестываваль адзначае пяцігадовы юбілей: арганізатары падрыхтавалі адмысловую праграму.

МІНСК, 11 мая - Sputnik. Паказам першага грэнландскага поўнаметражнага фільма, сцэнарысткай, прадзюсаркай і рэжысёркай якога стала жанчына, распачаўся фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне" ў гэтым годзе.

Сваю работу гледачам прадставіла Нукака Костар-Вальдаў, якая выканала ў фільме галоўную ролю.

Стартавы кінапаказ задаў накірунак усёй юбілейнай праграме – у гэтым годзе фестываль святкуе пяцігоддзе. Арганізатары падрыхтавалі адмысловую праграму – гледачы ўпершыню ўбачаць рэтраперспектыву, анімацыю і сферычнае кіно. Наведвальнікаў чакаюць фільмы пра дэмакрытыю, таксідэрмію, мускуліннасць  і феміннасць, сяброўства і каханне.

"Пяць гадоў таму мы пачыналі як невялічкі кінафестываль, які нават мог не мець свайго працягу. Сёння гэта любімая і прызнаная гледачамі і кінематаграфістамі падзея. Нягледзячы на пастаянныя фінансавыя змаганні фестываль расце і развіваецца", - падкрэсліла дырэктарка Воля Чайкоўская.

© Photo : Анастасия ЯкубовскаяКаманда "Паўночнага ззяння" на чале з дырэктаркай Воляй Чайкоўскай
Насуперак фінансавым змаганням: Паўночнае ззянне распачалася ў Мінску - Sputnik Беларусь
Каманда "Паўночнага ззяння" на чале з дырэктаркай Воляй Чайкоўскай

Геаграфія "Паўночнага ззяння" штогод пашыраецца: у першы год праграма складалі 7 фільмаў з 5 краін, сёння гэта 18 фільмаў асноўнай праграмы з 9 краін. Дадалася таксама дакументальная праграма і індустрыйная платформа, якая будзе працаваць на працягу ўсяго тыдня.

"Пяць гадоў таму мы не маглі прадказаць, што фестываль стане такім вялікім, што пераўтварыцца ў балтыйска-паўночны фестываль кіно. За ўвесь час мы зрабілі каля 50 кінапраглядаў і 30 майстар-класаў, запрасілі каля 40 прафесіяналаў. Гэта адбылося таму, што ўсё магчыма. Гэты фестываль вельмі важны для нас, таму што мы гаворым пра правы людзей, пра разнастайнасць людзей і справядлівасць", - падзялілася дырэктарка Офіса Савета Міністраў Паўночных краін у Літве Хелен Нільсан.

У гэтым годзе праграма складзена так зручна, што пры жаданні можна паспець амаль на ўсе стужкі, але ў такім выпадку ў кінатэатры прыйдзецца правесці ўвесь тыдзень. Мяркуючы па лічбах, аматараў кіно гэта не палохае – за чатыры гады мерапрыемствы "Паўночнага ззяння" наведала больш за 30 тысяч чалавек.

Стужка навiн
0