МІНСК, 11 мая - Sputnik. Першы ў Беларусі флейтавы цэнтр адкрыўся ў Мінску, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik адна са стваральніц, педагог і майстар па рамонце флейтаў Святлана Піліпенка.
"Сёння мы атрымалі ключы ад памяшкання і будзем прыводзіць гэтае месца ў належны стан. Думаю, што туды будуць прыходзіць не только флейтысты, але і людзі, якія проста цікавяцца музыкай і гэтым музычным інструментам", - распавяла яна.
Мяркуецца, што ў флейтавым цэнтры можна будзе не толькі паўдзельнічаць у розных адукацыйных мерапрыемствах, але і знайсці неабходную музычную літаратуру, пазаймацца на флейтах ці адрамантаваць іх. Для прафесійных флейтыстаў плануецца арганізаваць штотыднёвы майстар-курс па доглядзе і рамонце музычных інструментаў.
Стваральнікі ўпэўненыя, што з’яўленне такога месца абумоўлена "жыццёвымі патрэбамі, бо флейтысты жадаюць ведаць усё пра свой род дзейнасці".
Па словах флейтысткі Вялікага тэатра Беларусі Даяны Гантарэнка, беларускай сталіцы было неабходна месца, дзе змогуць сабрацца флейтысты, граць па аднаму ці цэлымі калектывамі, ладзіць канцэрты і абменьвацца вопытам.
Поўную версію гутаркі глядзіце на ютуб-канале Sputnik.