02:32 17 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.07
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.21
Помнік Еўфрасінні Полацкай

Як выглядала Еўфрасіння Полацкая: іканаграфія святой

© БДУ
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3920

У гэты дзень у 1173 годзе пайшла з жыцця нябесная заступніца Беларусі. Sputnik узгадвае жыццёвы шлях святой і яе выявы ў іканапісу.

Імя Еўфрасіння Полацкая князёўна Прадслава, унучка князя Усяслава Чарадзея, прыняла разам з манаскім пострыгам. Яна стала першай беларускай жанчынай, прылічанай да святых.

Еўфрасіння Полацкая займалася асветніцкай дзейнасцю, пісала і перапісвала духоўныя кнігі, будавала храмы. Так, у 1161 годзе на сродкі былой князёўны ўзвялі Спаса-Праабражэнскі сабор, які захаваўся да нашых часоў у нязменным выглядзе – яго ні разу не перабудоўвалі.

У тым жа годзе па замове Еўфрасінні залатых спраў майстар Лазар Богша зрабіў крыж. Нажаль, рэліквія была згублена падчас Вялікай Айчыннай выйны. Копію крыжа, якая зараз захоўваецца ў Спаса-Праабражэнскім саборы ў Полацку, зрабіў брэсцкі ювелір Мікалай Кузьміч.

Таксама Еўфрасіння Полацкая пабудавала ў родным горадзе жаночы і мужчынскі манастыры, зрабіўшы Полацк цэнтрам беларускай духоўнасці.

У 1173 годзе Еўфрасіння Полацкая здзейсніла паломніцтва ў Ерусалім. Непадалёк ад гэтага горада яна была і пахаваная. Калі ў 1187 годзе Ерусалім захапіў егіпецкі султан Салах-ад-Дзін, мошчы святой былі перавезены ў Кіева-Пячэрскую лаўру. У 1910 годзе імператар выдаў указ аб перанясенні святых мошчаў у Полацкі жаночы манастыр.

Рака з мошчамі па Дняпры была дастаўлена ў Оршу. Калі адплываў параход, людзі пілі ваду з ракі — як асвячоную Еўфрасінняй.

Вобраз Еўфрасінні Полацкай у іканапісу

Па сведках сучаснікаў святой, яна была вельмі прыгожай жанчынай. На абразах можна ўбачыць высока паднятыя паўкруглыя бровы, вялікія, шырока расстаўленыя вочы. Пісалі вялебную Еўфрасінню ў царкоўным аблачэнні, звычайна зялёнага колеру. Зялёны ў іканапісе сімвалізуе юнацтва і вечнае аднаўленне.

Тэги:
Еўфрасіння Полацкая

Галоўныя тэмы