12:23 20 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.23
Дзеці катаюцца на веласіпедах, архіўнае фота

Прыказкі пра дзяцей на беларускай мове

© Sputnik / Алексей Мальгавко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Вучым беларускую мову (47)
3820

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей Sputnik звярнуўся да беларускага фальклору, каб даведацца, што думалі пра выхаванне дзяцей нашы продкі.

У Беларусі кажуць: які род, такі і плод. Сапраўды, ад бацькоў вельмі моцна залежыць, якім вырасце дзіця. І справа не толькі ў выхаванні, але і ў адносінах у сям'і і яе ладзе.

Іншая народная мудрасць сцвярджае: "Бяда без дзяцей, але бяда і з дзецьмі". Гадаваць дзяцей цяжка, а калі ўявіць, што нашы продкі рабілі гэта без пральнай машыны і іншых карысных гаджэтаў, застаецца толькі здзіўляцца – і як нашы бабулі і прабабулі ўсё паспявалі?

Можна сярод прыказак знайсці і прамыя парады па выхаванню напрыклад: "Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце". Гэта значыць трэба дазволіць малому вучыцца на сваіх памылках, не клапаціцца пра яго празмерна.

Напярэдадні Міжнароднага дню абароны дзяцей Sputnik зрабіў падборку беларускіх прыказак пра дзяцей. Некаторыя з іх могуць падацца сучаснаму чытачу нават жорсткімі, але са шмат

лікімі, мы ўпэўненыя, можна цалкам пагадзіцца.

Чытаць таксама: 

Тэмы:
Вучым беларускую мову (47)
Тэги:
Беларуская мова, прымаўкі, прыказкі, дзеці

Галоўныя тэмы