19:56 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Беларускія сувеніры

Ад бабра да аўтазака: што прывезці з Беларусі

© Sputnik Алеся Шаршнёва
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
5950

Лепшыя беларускія сувеніры, якія не сорамна прывезці сябрам і родным - у падборцы Sputnik.

З Беларусі турысты звычайна вязуць каўбасу, малочныя прадукты і шакаладныя цукеркі. Але ад іх застануцца толькі паперкі. Каб наталіць прагу прыгожага, варта звярнуцца да народнай творчасці. Гарантуем, абыякавым не застанецца ніхто.

"Гэта Беларусь, дзетка!"

Традыцыйна лепшым падарункам лічыцца кніга, таму абмінаць увагай паліцы беларускіх кнігарняў не варта. Тым больш, што на іх можна знайсці шмат чаго цікавага. Безліч літаратуры пра беларускіх дзеячоў культуры, каб дакрануцца да шматграннай беларускай спадчыны, і турыстычных даведнікаў, каб у гэтай спадчыне не заблудзіць.

Сярод традыцыйнай літаратуры, дзе госці сталіцы змогуць прачытаць пра гісторыю Мінска, Нясвіжскі замак і Белавежскую пушчу, ёсць і тыя, якія "жартуюць з нацыі бульбаманаў, кубічнай нацыянальнай бібліятэкі, супержанчын ды шчодрасці людзей". Такія хочацца не проста пагартаць, а нават набыць для сяброў.

Беларускія сувеніры
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Пра Беларусь з гумарам - на беларускай, рускай і англійскай мове

Ад куцці да самагона

Асобная тэма адмысловых беларускіх сувеніраў – гастранамічная. Акрамя беларускіх кулінарных кніг, перакладзеных на англійскую мову, можна набыць магніцікі і талерачкі са старажытнымі рэцэптамі. Турыстаў вучаць гатаваць куццю, грэчку з грыбамі, агуркі з мёдам, верашчаку і ўзвары.

Беларускія сувеніры
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Хто заўгодна можа навучыцца гатаваць беларускія стравы
Беларускія сувеніры
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Можна забраць з сабой інструкцыю па прыгатаванні пэўнай беларускай стравы...

Экстрэмалы могуць паспрабаваць прыгатаваць сапраўдны беларускі самагон. Зрабіць гэта, дарэчы, не вельмі складана: дастаткова растаўчы бульбу і хлеб, заліць вадой, дадаць цукар, дрожджы і малако. Пасля таго, як сумесь перабродзіць, яе трэба перагнаць.

Беларускія сувеніры
© Sputnik Алеся Шаршнёва
...ці нават самагону.

Бабёр і расіяначка

Саламяныя лялькі – прыгожая і арыгінальная старонка беларускага сувенірнага асартыменту. У кожнай сваё імя – ад Мікіты да Люляначкі, свой тварык і прыгожы строй. Справа у тым, што лялек беларусы выкарыстоўвалі ў якасці абярэгаў, іх рабілі амаль да кожнай важнай падзеі: куватку і пялянашку дарылі малым дзеткам, падарожніцу – тым, каго у хуткім часе чакае дарога.

Беларускія сувеніры
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Сярод рознакаляровых беларусачак ёсць і "Россияночка"
Беларускія сувеніры
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Ад чаго абараняе бабёр - невядома

Сярод сучасных лялек ёсць расіяначкі, шлюбныя пары і нават бабёр. Ад чаго ён будзе абараняць сваёго гаспадара, застаецца толькі здагадвацца.

Не толькі вышыванка

Беларускія сувеніры – гэта не толькі саламяныя лялькі ды вышыванкі. Ёсць прадукцыя, адаптаваная да сучасных рэалій. Такую у пэўным сэнсе можна таксама выкарыстоўваць, каб распавесці пра гісторыю Беларусі – і яшчэ невядома, дзе будзе сімвалізму болей – у арнаменце, які сімвалізуе сонца, ці ў летуценным трактары "Беларус".

Беларускія сувеніры
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Некаторыя сувеніры сімвалізуюць сучаснасць
Беларускія сувеніры
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Зубр, герб і бутэлька крамбамбулі

Такім чынам, магніцікі ў выглядзе аўтазака, аўтобуса і пляшкі з гарэлкай, кубачкі з галоўнымі беларускімі славутасцямі і алфавітам стануць добрым падарункам для беларусаў замежжа, якія з’ехалі, ці замежнікаў, якія, што называецца, "у тэме".

Тэги:
Беларусь

Галоўныя тэмы