22:12 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Альгерд Бахарэвіч

Альгерд Бахарэвіч адмовіўся ўдзельнічаць у прэміі Гедройца

© Sputnik / Марина Серебрякова
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Пісьменнік патлумачыў, што браць удзел у прэміяльнай гонцы яму не дазваляюць яго погляды на літаратуру і літаратурны працэс.

МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Беларускі пісьменік Альгерд Бахарэвіч адмовіўся ад удзелу ў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў гэтым годзе. Поўны спіс намінантаў быў абвешчаны сёння, паведамілі ў Беларускім ПЭН-Цэнтры.

Сярод прэтындэнтаў на перамогу на гэты раз аказаліся Валерый Гапееў, Адам Глобус, Андрусь Горват, Людміла Рублеўская, Віктар Марціновіч і іншыя – усяго 34 намінанты.

Павінен быў патрапіць у спіс і Альгерд Бахарэвіч з кнігай "Мае дзевяностыя".

"Выдавецтва "Янушкевіч" вылучыла шэраг кніг на прэмію, але гэтай у спісе не згадала. Маючы права намінаваць кнігу самастойна, журы настойліва прапанавала сакратарыяту ўзнагароды звярнуцца да выдаўца і аўтара з просьбай прадставіць электронную версію выдання", - распавялі ў ПЭН-Цэнтры.

Аказалася, што Бахарэвіч накіраваў у адрас сакратарыяту ліст з адмовай удзельнічаць у сёлетняй Прэміі. Ён патлумачыў, што на гэта паўплываў шэраг прычын, "якія маюць як светапоглядны, так і творчы, а таксама асабісты характар".

"Мае погляды на літаратуру і літаратурны працэс не дазваляюць мне браць удзел у прэміяльнай гонцы", - падкрэсліў Бахарэвіч.

Дагэтуль пісьменнік штогод удзельнічаў у прэміі і некалькі разоў уваходзіў у выніковую тройку – станавіўся другім у 2012, 2013, 2016 і 2018 гадах і трэцім – у 2014 годзе, але не быў пераможцай.

На пачатку чэрвеня стала вядома, што Бахарэвіч з кнігай "Сабакі Эўропы" трапіў у шорт-ліст прэстыжнай расійскай прэміі "Вялікая кніга". Аўтар сам пераклаў кнігу на рускую мову пасля таго, як яна выйшла ў беларускім выдавецтве. Раман ужо назвалі лепшай беларускай кнігай 2017 года па версіі пісьменніцкай супольнасці.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, Альгерд Бахарэвіч, Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца

Галоўныя тэмы