13:51 23 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.21
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.44
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Музыкі з усяго свету аб’ядналіся ў чарговы раз і выпусцілі дабрачынны альбом пад беларускім лэйблам Ezhevika.

МІНСК, 9 ліп – Sputnik. Музычны лэйбл з Мінска Ezhevika выпусціў дабрачынны зборнік VI Miracle, у які ўвайшлі 19 трэкаў артыстаў з усяго свету, паведамілі арганізатары праекта.

Пласцінка аб’яднала музыкаў і выканаўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Аўстраліі, ЗША, Ірана, Фінляндыі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Германіі, Аўстрыі і Польшчы. У кампіляцыі прадстаўлены розныя музычныя накірункі: ад індзі-песняў да джаз-хопа.

Ад Беларусі ў гэтым годзе ў праекце прыняў удзел гурт Dee Tree.

"Для нас гэта вялікі гонар быць у гэтым зборніку. У нашай песні "Would You Dare" гаворка ідзе пра пошук і  надзею. Сімвалічна, што менавіта яна патрапіла ў плэйліст", - падзялілася ўражаннямі салістка Dee Tree Лера Дэле.

Сродкі ад продажу зборніка пойдуць у дабрачынны Фонд Канстанціна Хабенскага, які з 2008 года дапамагае дзецям з анкалагічнымі і іншымі захворваннямі галаўнога мозгу.

Зборнікі з агульнай назвай Miracle выходзяць з 2015 года. За гэты час у праекце паудзельнічала каля сотні артыстаў, у тым ліку, Shuma, CherryVata, Mustelide, Dlina Volny, Ana Zhdanova, pensees, EIMIC.

Тэги:
Дабрачыннасць, Музыка, Беларусь

Галоўныя тэмы