20:05 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Казка, чараўніцтва, рамантыка - усё гэта, і не толькі, абавязкова будзе на дзіцячым Еўрабачанні

Кандыдатам на дзіцячае "Еўрабачанне" ад Украіны забаранілі выступаць у Расіі

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
510

Адсутнасць выступаў у Расіі - адно з галоўных патрабаванняў украінскага вяшчальніка да прэтэндэнтаў на ўдзел у конкурсе.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Удзельнікам адбору на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне" ад Украіны забаранілі выступаць на тэрыторыі Расіі, паведамілі прадстаўнікі ўкраінскага вяшчальніка НГТУ.

Украіна была вымушаная адмовіцца ад удзелу ў дарослым "Еўрабачанні-2019" з-за скандалу: пераможца нацыянальнага адбору Maruv не пагадзілася з патрабаваннямі ўкраінскіх вяшчальнікаў аб адмове ад канцэртаў у Расіі, у выніку не ехаць на шоу вырашылі і іншыя ўдзельнікі адбору.

Каб папярэдзіць падобную сітуацыю, Нацыянальная грамадская тэлерадыёкампанія Украіны (НГТУ) вырашыла ўнесці змяненні ў палажэнне аб адборы і на дзіцячае "Еўрабачанне".

Зараз адным з патрабаванняў да юных артыстаў, якія жадаюць прыняць удзел ва ўкраінскім адборы на дзіцячае "Еўрабачанне", стала адсутнасць канцэртаў у Расіі з 1 студзеня 2014 года. Калі выканаўца або група пасля гэтай даты выступалі ў РФ або плануюць выступы, а таксама ўдзельнічалі ў іншых мерапрыемствах, арганізаваных расійскімі арганізацыямі, удзельнічаць у адборы ім нельга.

Многія карыстальнікі сацыяльных сетак адрэагавалі на падобныя забароны негатыўна. "Вось ужо і да дзяцей дабраліся", - канстатаваў адзін з каментатараў.

Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" адбудзецца 24 лістапада 2019 года ў горадзе Глівіцэ (Польшча). На дадзены момант удзел у шоу пацвердзілі прадстаўнікі 18 краін.

Тэги:
Дзіцячае Еўрабачанне

Галоўныя тэмы