08:13 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Рэпліку расійскай кароны прадставілі ў рамках Славянскага базару

Рэпліку расійскай кароны прадставілі ў рамках "Славянскага базару"

© Sputnik / Павел Вур
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Па словах стваральнікаў, было падлічана, што, калі б яе рабіў адзін ювелір, на стварэнне каштоўнасці ў яго сышло б 20 гадоў жыцця.

ВІЦЕБСК, 12 ліп - Sputnik. Адзіную ў свеце рэпліку Вялікай Імператарскай кароны, выкананую з вялікай колькасцю каштоўных камянёў і золата, выставілі ў Віцебскім мастацкім музеі ўсяго на адзін дзень у рамках фестывалю мастацтваў "Славянскі базар".

"Перад намі стаяла задача паказаць, як можна выканаць дадзеную карону, выкарыстоўваючы ўсе дасягненні ў ювелірным мастацтве. І ў тым ліку, нам хацелася прадэманстраваць, чаго дасягнуў завод "Крышталь" за 55 гадоў існавання", - распавяла прадстаўнік "Смаленскіх брыльянтаў" Аляксандра Сцяпанава.

Ювелірная група "Смаленскія брыльянты" стварыла рэпліку ў 2012 годзе ў гонар 250-годдзя Вялікі Імператарскай кароны і 400-годдзя дома Раманавых.

Над рэплікай працавалі каля 60 чалавек, работы доўжыліся больш за два гады. Пры гэтым аднаму ювеліру спатрэбілася б мінімум 20 гадоў, каб стварыць падобны шэдэўр.

Корона выполнена из белого не родированного золота 585 пробы, усыпана 11426 бриллиантами круглой формы, общим весов около 1928 карат
© Sputnik / Павел Вур
Карона выканана з белага не родыраванага золата 585 пробы, абсыпаная 11426 брыльянтамі круглай формы, агульнай вагой каля 1928 карат

Па словах Сцяпанавай, у рэпліцы выкарыстаны толькі натуральныя каштоўныя ўстаўкі.

"Карона выканана з белага не родыраванага золата 585 пробы, абсыпаная 11426 брыльянтамі круглай формы, агульнай вагой каля 1928 карат. Для параўнання, у арыгінале выкарыстоўвалася каля 5 тысяч брыльянтаў. Акрамя таго, ювеліры дадалі 74 жамчужыны, якія прывезлі з Аўстраліі, таму яны настолькі буйныя. Кампазіцыю вянчае вялікі авальны брыльянт вагой 10,11 карата. Замест арыгінальнай шпінелі прадстаўлены рубеліт масай 384 карата. Гэта вельмі рэдкі і прыгожы камень", - падзялілася падрабязнасцямі Сцяпанава.

Вышыня кароны разам з крыжам - 35 сантыметраў, даўжыня ніжняй акружнасці - 64 сантыметры. Вага кароны складае 2312 грамаў. Камерцыйны кошт кароны не падлічвалі, а страхавая складае $100 млн.

Асаблівы гонар у прадстаўнікоў кампаніі выклікае той факт, што Гохран ў Маскве высока ацаніў іх твор і прызнаў: ён дасканалей за арыгінал.

С 2012 года корона побывала уже более чем в 20 городах мира
© Sputnik / Павел Вур
З 2012 года карона пабывала ўжо больш чым у 20 гарадах свету

Па словах прадстаўнікоў "Смаленскага ювеліра", у іх нават не ўзнікала ідэі прадаць сваю карону. Рэпліку стваралі "для людзей".

Пачынаючы з 2012 года карона пабывала ўжо больш чым у 20 гарадах свету, цяпер яе выстаўляюць толькі па запрашэнні, увесь астатні час яна захоўваецца на прадпрыемстве ў Смаленску.

Арыгінал - Вялікая Імператарская карона - галоўны экспанат Дыямэнтавага фонду Музеяў Маскоўскага Крамля і наогул ніколі не пакідае яго сцен.

Рэпліку Вялікай Імператарскай кароны можна ўбачыць 12 ліпеня ў Віцебскім мастацкім музеі да васьмі гадзін вечара.

Тэги:
Славянскі базар у Віцебску

Галоўныя тэмы