Канал HBO адказаў фанатам "Гульні тронаў": фінал пераздымаць не будуць

© HBO (2013-2019)Кадр з фільма "Гульна тронаў"
Кадр з фільма Гульна тронаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дырэктар прызнаўся, што кіраўніцтва канала не разглядала сур'ёзна петыцыю.

МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Праграмны дырэктар амерыканскага тэлеканала HBO Кейсі Блойс паведаміў, што, нягледзячы на петыцыю, якая сабрала больш за 1,6 мільёна подпісаў, пераздымаць фінал серыяла "Гульня тронаў" не плануецца, паведаміў рэсурс Variety.

Карачэўскі: Беларусі для рэкламы патрэбныя свае Хобіт і Гульня тронаў - Sputnik Беларусь
Радыё
Карачэўскі: Беларусі для рэкламы патрэбныя свае "Хобіт" і "Гульня тронаў"

Петыцыя была размешчана на сайце change.org: у ёй прыхільнікі серыяла патрабуюць ад HBO перазняць апошні сезон "Гульні тронаў".

"Гэта вельмі папулярнае шоу. Калі вы спрабуеце яго скончыць, у многіх ёсць сваё меркаванне, як яно павінна завяршыцца", - сказаў Блойс.

Ён таксама адзначыў, што петыцыя паказала, як гледачы любяць "Гульню тронаў", але кіраўніцтва HBO не разглядае яе сур'ёзна.

Серыял, зняты па цыкле раманаў пісьменніка Джорджа Марціна, стаў адным з самых папулярных у гісторыі. "Гульня тронаў" у агульнай складанасці атрымала 47 узнагарод "Эмі", што з'яўляецца рэкордам.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0