18:59 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Трыенале маладых беларускіх мастакоў

Фотафакт: трыенале маладых мастакоў адкрылася ў Мінску

© Sputnik
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
9410

Экспазіцыя ў Палацы мастацтваў – гэта не проста выстава, а конкурс, удзельнікі якога атрымаюць грашовыя прызы.

Рэспубліканскі конкурс "Трыенале маладых мастакоў" прайшоў у гэтым годзе ўпершыню. На конкурс падалі заяўкі каля 299 мастакоў, мастацтвазнаўцаў, аўтараў куратарскіх праектаў. Адно з патрабаванняў – іх узрост не павінен перавышаць 31 год. Атборачная камісія пакінула 140 работ, якія можна ўбачыць у сталічным Палацы мастацтваў.

Трыенале маладых беларускіх мастакоў
© Sputnik
Трыенале маладых беларускіх мастакоў

Ту прадстаўлены не толькі жывапіс, але і графіка, літаграфіі, скульптуры з бронзы і гіпсу, тэкстыльныя арт-інсталяцыі, выцінанка, разьба па дрэве і керамічныя вырабы.

Трыенале маладых беларускіх мастакоў
© Sputnik
Трыенале маладых беларускіх мастакоў

Члены журы будуць вызначаць пераможцаў па васьмі намінацыях, сярод якіх "Скульптура", "Жывапіс", "Графіка" і іншыя. У кожнай будуць абіраць пераможцу сярод дыпламаваных спецыялістаў і творцаў, якія толькі атрымліваюць мастацкую адукацыю. Лепшых чакае грашовая прэмія ў памеры 60 базавых велічынь.

Трыенале маладых беларускіх мастакоў
© Sputnik
Трыенале маладых беларускіх мастакоў

Абіраць пераможцаў будуць не толькі члены прафесійнага журы, але і наведвальнікі выставы, якая будзе экспанавацца да 25 жніўня. Любы жадаючы можа прагаласаваць за працу, якая спадабалася, каб яна стала намінантам на атрыманне Прыза глядацкіх сімпатый.

Трыенале маладых беларускіх мастакоў
© Sputnik
Трыенале маладых беларускіх мастакоў

Арганізатары конкурса – Міністэрства культуры, Нацыянальны гістарычны музей, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і Беларускі саюз мастакоў.

Тэги:
Выстава, Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы