Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме: што чакае гасцей свята

© Sputnik / Мария АмелинаДзень пісьменства - 2016, архіўнае фота
Дзень пісьменства - 2016, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Якія мерапрыемствы пройдуць у адным з самых старажытных беларускіх гарадоў, чытайце ў аглядзе Sputnik.

Святкаванне традыцыйнага Дня беларускага пісьменства ў гэтым годзе супадае з Днём ведаў – цырымонія адкрыцця запланаваная на 1 верасня. Але ўрачыстыя мерапрыемствы распачнуцца задоўга да афіцыйна даты. І не толькі на Слонімшчыне.

Партрэт Уладзіміра Караткевіча ў музеі ў Оршы - Sputnik Беларусь
Дом-музей Уладзіміра Караткевіча можа з’явіцца ў Рагачове

Дарога да Святыняў

Як распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Бузоўскі, адно з самых знакавых мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства – экспедыцыя Дарога да Святыняў з Благадатным агнём Гроба Гасподняга, якую актыўна падтрымлівае грамадскасць. У гэтым годзе яна адправіцца з Мінскага Свята-Духава Кафедральнага Сабора 28 жніўня. У ёй прымаюць удзел знакамітыя беларусы – святары, пісьменнікі, музыкі, акцёры і многія іншыя. Першай кропкай прыпынку стануць Пухавічы.

Па словах пісьменніка Анатоля Бутэвіча, які стаяў ля вытокаў гэтага падарожжа, да экспедыцыі далучаюцца не толькі беларусы, але і госці з Расіі, Украіны, Польшчы і Прыбалтыкі.  

31 жніўня: Слонімскія чытанні, Жывая класіка і круглы стол

У суботу, 31 жніўня, у Слоніме пройдуць мерапрыемствы, якія паспелі стаць візітнай карткай Дня беларускага пісьменства. Так, на адной з пляцовак сабяруцца прадстаўнікі пісьменніцкай супольнасці Беларусі, краін СНД і Далёкага Замежжа. Удзельнікі абмяркуюць ролю пісьменніка, яго значнасць, а таксама духоўнасць, якую нясе слова. У ліку ганаровых гасцей арганізатары чакаюць народнага пісьменніка Азербайджана Чынгіза Абдулаева і рэпарцёра-даследчыка, члена Рускага геаграфічнага таварыства Яцэка Палкевіча.

© Sputnik / Мария АмелинаАрганізатары абяцаюць шмат музыкі і танцаў
Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме: што чакае гасцей свята - Sputnik Беларусь
Арганізатары абяцаюць шмат музыкі і танцаў

Таксама у гэты дзень пройдзе навукова-практычная канферэнцыя "Слонімскія чытанні", падчас якой выступяць прадстаўнікі розных галін навукі – гісторыкі, этнографы, археолагі, літаратуразнаўцы. Па выніках будзе апублікаваны зборнік дакладаў, які навукоўцы перададуць бібліятэцы Слоніма.

На 31 жніўня запланаваны і фінал рэспубліканскага конкурсу "Жывая класіка". 15 удзельнікаў розных узроставых катэгорый выступяць на галоўнай сцэне свята і прачытаюць творы беларускіх класікаў. У фінал выйшлі хлопчыкі і дзяўчаты, якія прайшлі агульны адбор – імёны лепшых стануць вядомыя на свяце.

1 верасня: Леў Сапега, Песняры і пісьменнікі

Асноўныя мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства пройдуць у Дзень ведаў. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца ў 12:00 гадзін.

Помнік Льву Сапегу ўсталявалі ў цэнтры Слоніма – відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Помнік Льву Сапегу ўсталявалі ў цэнтры Слоніма

Як распавяла начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства кльтуры Ірына Дрыга, цырымонія адкрыцця пройдзе не ў фармаце звычайнага канцэрта. Гэта будзе сапраўдная мастацка-гістарычная дзея, пабудаваная на яркіх падзеях гісторыі Слонімшчыны і Гродзеншчыны. Падчас прадстаўлення вядучыя – юнаяк і дзяўчына – будуць дыскутаваць аб тым, ці можна стаць знакамітым, калі ты нарадзіўся на Слонімскай зямлі.

Кульмінацыяй цырымоніі адкрыцця стане цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі. У гэтым годзе пераможцы вызначаныя па шасці намінацыях, намінацыя "Драматургія" засталася без ўзнагароды. Пісьменнік-пераможца атрымлівае грашовую прэмію ў 100 базавых велічынь, а лепшы ў намінацыі Дэбют – 50 базавых велічынь.

© Sputnik / Мария АмелинаНа свята защсёды зъязджаецца шмат гасцей
Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме: што чакае гасцей свята - Sputnik Беларусь
На свята защсёды зъязджаецца шмат гасцей

Выступаць на цырымоніі адкрыцця будуць "Песняры", "Чысты голас", Юлія Быкава, Пётр Ялфімаў, а таксама самадзейныя калектывы Слонімскага раёна і Гродзенскай вобласці.

Цырымонія закрыцця, па словах арганізатараў, будзе хатняй, душэўнай і цёплай. Яна будзе прысвечана Году малой радзімы і новай сталіцы Дня беларускага пісьменства – Бялынічам – менавіта тут свята пройдзе ў 2020 годзе.

Ірына Дрыга таксама паведаміла, што шэраг мерапрыемстваў пройдзе ў сталічных мзеях з нагоды Дня беларускага пісьменства, а Нацыянальная бібліятэка акрамя выстаў арганізуе перадачу кніг у слонімскія бібліятэкі.

Што яшчэ?

Адной з самых папулярных падзей Дня беларускага пісьменства ў Слоніме стане адкрыцце помніка Льву Сапегу. Постаць гістарычнага дзеяча з бронзы ўжо з’явілася ў горадзе, але ўрачыстыя цырымонія запланаваная на 1 верасня.

31 жніўня ў Слоніме адкрыецца кніжная крама Санэт – яшчэ адно аддзялене Белкнігі. Наведвальнікі ўжо зараз могуць ацаніць яе ўзровень: ужо некалькі дзён крама працуе ў тэставым рэжыме.

Напрацягу ўсяго свята будзе таксама працаваць пляцоўка, арганізаваная Міністэрствам інфармацыі, дзе будуць прадстаўленыя кнігі, прысвечаныя знакавым падзеям і датам.

© Sputnik / Мария АмелинаНа цырымоніі адкрыцця будзе не проста канцэрт, а сапраўдная мастацка-гістарычная дзея
Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме: што чакае гасцей свята - Sputnik Беларусь
На цырымоніі адкрыцця будзе не проста канцэрт, а сапраўдная мастацка-гістарычная дзея

Зацікавіць гасцей і арыгінальная пляцоўка – панадворак друку, дзе можна будзе папрацаваць на друкарскім станку Францыска Скарыны і ўбачыць неверагодны арт-аб’ект – зубра, зробленага з дэталяў тыпаграфскіх машын XVIII – пачатку XX стагоддзяў. Адразу пасля Слоніма экспазіцыя адправіцца на Міжнародны маскоўскі кніжны кірмаш.

Таксама 1 верасня госці Слоніма змогуць паўдзельнічаць у адмысловым квэсце разгадаць код Сапегі. Гульцам трэба будзе выканаць дзесяць заданняў: яны будуць рухацца па часе і трапляць ў розныя перыяды жыцця горада. Узнагародай для пераможцаў стане настольная гульня. Распрацаваная спецыяльна для Дня беларускага пісьменства ў Слоніме пісьменніцай Аленай Пушкінай – Таямніцы даўняга скрыпторыя. Тыя, каму не пашчасціць у квэсце, змогуць набыць гульню ў новай кніжнай краме.

Стужка навiн
0