01:17 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Кнігі, архіўнае фота

Славутыя жанчыны Беларусі: "батанічны бог " Зоська Верас і яе знакаміты слоўнік

© Pexels
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3930

Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра навуковю дзейнасць знакамітай пісьменніцы і, працягваючы яе справу, вучыць гатаваць стравы з мятай.

Зоська Верас (сапраўднае імя Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік) – беларуская паэтка, пісьменніца, перакладчык і грамадскі дзеячы, а яшчэ – "паважаны наш батанічны бог". Менавіта так да яе ў ліставаннях звяртаўся беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч.

Аказваецца, на творчым рахунку гэтай жанчыны былі не толькі вершы, але і навукова-папулярныя тэксты, у якіх яна распавядала аб выкарыстанні пэўных раслін.

Яшчэ ў 1912-1913 гадах Зоська Верас пачала складаць "Батанічны зельнік", у апісаннях выкарыстоўваючы на першым месцы назвы раслін менавіта па-беларуску. Яна паходзіла з сям’і, дзе размаўлялі па-польску, але лічыла, што варта дбаць пра захаванне багацця і чысціні мовы, не дапускаючы знікнення беларускіх назваў.

Вынікам яе навуковых заняткаў батанікай стала з’яўленне "Беларуска-польска-расейка-лацінскага батанічнага слоўніка" ў 1924 годзе ў Вільні ў газеце "Голас Беларуса". Цяпер арыгінал гэтага слоўніка захоўваецца ў Нью-Ёрку. У яго ўвайшлі 302 расліны, якія мелі 424 беларускія назвы. Гэта быў першы беларускі слоўнік такога тыпу, лагічным працягам якога ў 1934-ым годзе стала брашура "Гісторыя ўжывання зёлак у лячэнні".

Гальяш Леўчык, Зоська Верас, Рамуальд Зямкевіч
Гальяш Леўчык, Зоська Верас, Рамуальд Зямкевіч

Пра такога чалавека як  Зоська Верас сёння сказалі б, што яна была генератарам ідэй. Яе энэргіі хапала на навуковую працу, літаратурную, грамадскую, тэатральна-мастацкую дзейнасць.  Напрыклад яна запрашала мастакоў да сябе ў сад замалёўваць расліны ў розныя перыяды вегетацыі, збірала і сушыла зёлкі, расфасоўвала ў шкляныя слоічкі. Так яна рабіла экспанаты для аддзела зёлкавых раслін ў школьным музеі  вёскі Гудзевічы, што ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці.  У гэтым музеі яна прапанавала стварыць залу народнай медыцыны. Адначасова Людвіка Антонаўна займалася стварэннем рэцэптаў зёлкавых збораў. Нягледзячы на сталы ўзрост пісменніца працягвала асветніцкую дзейнасць. Калі яе сябра з Амерыкі даслаў кнігу аб лекавых раслінах, то ў свае 98 гадоў яна нястомна рабіла пераклад гэтай кнігі на беларускую мову.

Веды аб травалячэнні або фітатэрапіі ў народзе не страчаны. На хвалі цікавасці да метадаў лячэння зёлкамі ў розных кутках Беларусі ўзнікаюць музеі і клубы прысвечаныя гэтаму, а на прыватных агародах усё часцей ўзнікаюць "аптэкарскія" градкі.

Сакрэты старой зяляркі: мята

Гатункаў гэтай духмянай расліны не мала і большасці вядома толькі мята перачная, якая расце толькі на падворку. Але гэту духмяную, лекавую расліну можна сустрэць і ў лесе, і ў лузе, і проста на агародзе ў выглядзе злоснага пустазелля. Кожны гатунак мае свой непаўторны водар і смак. Здаўна мяту выкарыстоўваюць як лекі і як цудоўны дадатак у кулінарыі.

Збіраюць мяту, калі расліна толькі пачынае цвісці. Мята моцны антысептык, заспакойваючы, патагонны, спазмалітычны, супрацьсутаргавы і араматычны сродак. Настой з лісця паляпшае страваварэнне, лечыць кашаль, дапамагае пры гепаціце і вадзянцы. Настоем палошчуць хворае горла, зубы. Прымочкамі лекуюць вушы, алергічныя высыпанні, залатуху і рахіт у дзяцей.

Захоўваюць сыравіну ў плотна закрытых слоіках у сухім і цёмным месцы, каб выкарыстоўваць не толькі для лячэння, але і ў кулінарыі.

Боршч з мятай перачнай

Інгрыдыенты:

  • 300 мл булёну
  • 30 г бульбы
  • 20 г морквы
  • 15 г цыбулі
  • 40 г капусты
  • 30 г таматнага соусу
  • 60 г бураку
  • 15 г смятаны
  • 5-6 лісцікаў мяты
  • Соль па смаку

Як гатаваць:

Лёгкі мясны булён запраўляюць накрышанай бульбай, морквай, капустай і таматным соусам. Пасля адварвання амаль да гатовасці, дадаюць натаркаваныя тушаныя буракі, дадаюць сцяблінку мяты, даводзяць да кіпення. Падаюць цёплым, пасыпаюць зелянінай і запраўляюць смятанай.

Мяса нутрыі, тушанае з лісцем мяты

Інгрыдыенты:

  • 200 г мяса нутрыі
  • 70 г цыбулі
  • 50 гр морквы
  • 10 г лісця мяты
  • 20 г карняплоду пятрушкі
  • Соль і спецыі па смаку

Як гатваць:

Мяса нутрыі памыць і нарэзаць, укласці ў гусятніцу, накрыць нарэзанай кольцамі цыбуляй, пятрушкай, морквай, дадаць лісце мяты, уліць 100-150 мл вады, тушыць да гатовасці перыядычна даліваючы ваду.

Чытайце таксама:

Галоўныя тэмы