Помнік Льву Сапегу ўрачыста адкрылі ў Слоніме

Падпісацца
Сёння ў Беларусі святкуецца Дзень ведаў, а таксама Дзень беларускага пісьменства.

МІНСК, 1 вер - Sputnik. Цырымонія ўрачыстага адкрыцця помніка дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Льву Сапегу адбылася сёння ў Слоніме ў межах святкавання Дня беларускага пісьменства.

Менавіта дзякуючы Льву Сапегу гэты невялікі горад у Гродзенскай вобласці у свой час атрымаў Магдэбургскае права. А ў гэтым годзе Слоніму пашанцавала прымаць урачыстасці з нагоды святкавання Дня беларускага пісьменства.

Помнік быў усталяваны некаторы час таму, але яго ўрачыстае адкрыццё прымеркавалі да свята. Аўтарамі помніка з'яўляюцца вядомыя беларускія дзеячы мастацтва: Іван Місько, Уладзіміра Піпін і Сяргей Логвін. У адной руцэ Сапега трымае гетманскую булаву, а ў другой - ліст збору законаў з Статута Вялікага Княства Літоўскага.

Мерапрыемствы з нагоды Дня беларускага пісьменства працягнуцца ў Слоніме да самага вечару. Што яшчэ можна паспець убачыць, чытайце ў аглядзе Sputnik.

Стужка навiн
0