14:09 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2910

Кнігу пропаведзяў езуіцкага манаха прывезлі ў Палескі музей з запаснікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Кніга Пятра Скаргі "Казані" выстаўлена ў Музеі Беларускага Палесся ў рамках культурнага праекта "За кулісамі музея", паведамляе рэсурс "Медыя-Палессе".

Да цяперашняга моманту гэтая кніга, надрукаваная ў 1735 годзе ў пінскай друкарні, у будынку якой цяпер і размешчаны музей, захоўвалася ў запасніках Нацыянальнай бібліятэкі. Як распавёў рэсурсу кіраўнік навукова-асветніцкага аддзела музея Валерый Кобрынец, пра тое, што ўнікальная кніга знаходзіцца ў сховішчы мінскай бібліятэкі, ён даведаўся каля года таму ад яе прадстаўніка Анатоля Сцебуракі, які выступаў з дакладам пра пінскія стародрукі ў Палескім дзяржаўным універсітэце.

Перамовы музея з Нацыянальнай бібліятэкай доўжыліся цэлы год, і вось, нарэшце, жыхары Пінска могуць убачыць рэдкую кнігу, якая часова вярнулася на сваю гістарычную радзіму.

Экспазіцыю дапаўняюць яшчэ два унікальныя артэфакты: фрагмент амфары з надпісам "[Я]РОПОЛЧЕ ВHNО" (яраполчае віно), які датуецца канцом ХІІ стагоддзя, і пергаментная грамата пінскага князя Фёдара Яраславіча, напісаная ў канцы XV - пачатку XVI стагоддзя.

Выстава "Скарбы пінскай зямлі" ў Музеі Беларускага Палесся будзе доўжыцца да 6 кастрычніка.

Тэги:
Беларусь, Пінск, Пётр Скарга, кніга

Галоўныя тэмы