08:32 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Званіца сабора ў Шамбон-сюр-Лак

Карціну Шагала прадалі на аўкцыёне ў Расіі за 160 тыс. долараў

© Photo : Литфонд
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3810

Да карціны прыкладаўся сертыфікат Камітэта Марка Шагала, які пацвярджаў сапраўднасць палатна мастака.

МІНСК, 17 ліс - Sputnik. Карціна вядомага мастака Марка Шагала "Званіца сабора ў Шамбон-сюр-Лак" была прададзеная на таргах аўкцыённага дома "Літфонд" за дзесяць мільёнаў расійскіх рублёў, паведаміла ў нядзелю прэс-служба дома.

Пачатковы кошт выстаўленага на аўкцыён лота склаў усяго адзін рубель, паведамілі ў нядзелю ў прэс-службе аўкцыённага дома.

Да карціны прыкладаўся сертыфікат Камітэта Марка Шагала, які пацвярджаў сапраўднасць палатна. Невядомы пакупнік набыў твор за дзесяць мільёнаў расійскіх рублёў (каля 160 тысяч долараў ЗША).

Шагал напісаў "званіцы сабора ў Шамбон-сюр-Лак" ў 1926 годзе. Першым уладальнікам працы быў вядомы галівудскі сцэнарыст і калекцыянер жывапісу Жан Негулеска. У 2009 годзе яна трапіла на аўкцыён Sotheby's у Нью-Ёрку: палатно набыла лонданская галерэя Leicester Galleries, якая пазней выставіла карціну на таргі.

Тэги:
Аўкцыён, карціна, Марк Шагал

Галоўныя тэмы