17:54 22 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.42
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
39 0 0

Намінаваць кінастужку "Возера радасці" на прэмію вырашыла міжнароднае журы кінафестывалю ў Лёвэне.

МІНСК, 8 сне - Sputnik. Беларускі фільм "Возера радасці" намінаваны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі, паведаміў у Facebook рэжысёр стужкі Аляксей Полян.

"Возера радасці" - экранізацыя аднайменнага рамана беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча, прэм'ера карціны адбылася ў гэтым годзе і стала адной з самых яркіх падзей культурнага жыцця Беларусі.

Як паведаміў у нядзелю рэжысёр стужкі, міжнароднае журы кінафестывалю ў Лёвэне намінавала "Возера радасці" на European Film Awards.

"Мне здаецца, што беларускі фільм упершыню атрымаў такую ​​магчымасць", - дадаў ён.

European Film Awards часта называюць "еўрапейскім "Оскарам". Прэмія была заснавана ў 1988 годзе. Напярэдадні ў Берліне прайшла 32-ая цырымонія абвяшчэння пераможцаў, уладальнікам галоўнай узнагароды стаў фільм "Фаварытка" Йоргаса Ланцімаса. Імёны ўладальнікаў узнагароды ў наступны раз будуць названыя ў Рэйк'явіку у снежні 2020 года.

Тэги:
фільм, Віктар Марціновіч, "Возера радасці"

Галоўныя тэмы