17:35 22 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.42
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
5420

Арганізатары абяцаюць наведвальнікам паказаць на сцэне высакакласны трэш у лепшых культурных традыцыях.

Класіка, містыка і нястрымная весялосць – менавіта пад такім дэвізам пройдзе ў Мінску міжнародны тэатральны фестываль, прысвечаны аднаму з самых загадкавых пісьменнікаў Мікалаю Гогалю.

На сцэне Палаца культуры прафсаюзаў пакажуць адразу тры спектаклі ад папулярных рэжысёраў – Юрыя Дзівакова з Беларусі і Андрэя Бакірава з Украіны. Арганізатары абяцаюць гасцям свята "высакакласны трэш у лепшых культурных традыцыях".

Гогаль. Fatum.

Гомельскі абрасны драматычны тэатр 16 снежня пакажа спектакль "Гогаль. Fatum". Дзёрзкі эксперыментатар Юрый Дзівакоў у якасці асновы для свайго спектакля выкарыстаў дзве гісторыі – апавяданне "Шынель" і містычную біяграфію Мікалая Гогаля. Сапраўдны катарсіс напаткае гледачоў дзякуючы музыцы Эрыка Арлова-Шымкуса і дэкарацыям мастака-пастаноўшчыка Таццяны Дзіваковай.

Спектакль пакажа увесь спектр эмоцый і дапаможа спазнаць свет улачных перажыванняў.

Вій. Докудрама

Чарнігаўскі абласны акадэмічны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр імя Тараса Шаўчэнкі 17 снежня  пракдставіць беларускім гледачам спектакль, які ўжо ўзршыў беларускую сталіцу ў мінулым годзе.  

У аснове пастаноўкі – матэрыял сцэнарысткі Натіаллі Варажбіт, якая стварыла сцэнар для нашумелага расійскага серыяла "Школа" рэжысёркі Валерыі гай-Германікі.

Варажбіт адаптавала сюжэт Гогаля пад сучасныя рэаліі, а рэжысер Андрэй Бакіраў увасобіў яго на сцэне.

Ноч перад Калядамі

Таксама Чарнігаўскі абластны тэатр пакажа камедыйную казку "Ноч перад Калядамі". Акрамя шыкоўнай акцёрскай ігры гасцей чакае такая ж музыка – на сцэне падчас спекатклю будзе знаходзіцца аркестр з 20 чалавек.

Чароўная гісторыя кахання Вакулы і Аксаны паўстане на сцэне ў перапляценні са старажытнымі легендамі і харэаграфічнымі кампазіцыямі.

Тэги:
Беларусь, Украіна, Тэатр

Галоўныя тэмы