Падчас рэпетыцый некаторыя плакалі: у Купалаўскім паказалі спектакль "Першы"

© Photo : пресс-служба Купаловского театраСпектакль "Першы"
Спектакль Першы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карэспандэнт Sputnik Алеся Шаршнёва на прэм’еры новага спектакля не змагла ўтаймаваць хвалю эмоцый.

Вербацім "Першы" - спектакль са смакам і пахам салодкай какавы, якую падавалі на сняданак у дзіцячым садку. Толькі абавязкова без пенкі. Цёплы, утульны, кранальны, усеабдымны. З гэтых эмоцый варта пачаць тэкст: ёсць адчуванне, што менавіта яны павінны быць першымі. А цяпер усё па парадку.

Нямецкая ідэя ў беларускіх рэаліях

Існуе небяспека, што пахвалы ў адрас Купалаўскага тэатра ў юбілейны сезон будуць выглядаць як паддобрыванне і падлізванне. Тым больш што апошнім часам з усіх бакоў толькі і чуваць: Купалаўскі тое, Купалаўскі сёе. Але, на жаль для тых, каму хочацца тэатральнай крыві, жорсткай крытыкі не будзе і на гэты раз – новы праект на Камернай сцэне атрымаўся.

Якім? Кожны будзе вырашаць для сябе сам.

© Photo : пресс-служба Купаловского театраВербацім "Першы" – гэта спектакль пра дзяцінства
Падчас рэпетыцый некаторыя плакалі: у Купалаўскім паказалі спектакль Першы - Sputnik Беларусь
Вербацім "Першы" – гэта спектакль пра дзяцінства

"Першы" – другая рэжысёрская спроба акцёра Рамана Падалякі. Да яе было "Радзіва Прудок", якое імкліва заваявала сэрцы гледачоў. Кніга Андруся Горвата, безумоўна, была папулярнай і да гэтага, але працу каманды Купалаўскага нельга не адзначыць.

Менавіта таму, што "Радзіва Прудок" прагучала своеасаблівым тэатральным выбухам, вербацім "Першы" стаў, як гэта часта здараецца, праверкай на трываласць для Падалякі і яго паплечнікаў.

Дарэчы, на прэс-канферэнцыі перад спектаклем малады рэжысёр быццам бы апраўдваўся: былі святы, рэпетыцыі "Караля Ліра", не было дакладнага тэксту. Гэтыя апраўданні заставілі сумнявацца, але пасля прагляду стала зразумела: звычайнае какецтва творчага чалавека.

Ідэю новай пастаноўкі Падаляка падгледзеў на майстар-класе ў Германіі, і гэта той самы выпадак, калі запазычанне стала падмуркам для стварэння ўнікальнага беларускага прадукта. Якімі, што хаваць, славяцца нямногія беларускія тэатры.

Арыгінальнасць паўсюль

Перадаць сюжэт спектакля "Першы" ў двух словах не атрымаецца, таму што яго няма. Ёсць толькі розныя ўспаміны розных людзей, у асноўным пра дзяцінства. На Камернай сцэне паспрабавалі сабраць у адно цэлае не толькі думкі купалаўцаў, але і многіх жыхароў Беларусі – рэжысёр атрымаў цэлы стос электронных і папяровых лістоў, сярод якіх былі "класныя і складаныя" гісторыі.

© Photo : пресс-служба Купаловского театраГумар у пастаноўцы добры, зразумелы літаральна на генным ўзроўні.
Падчас рэпетыцый некаторыя плакалі: у Купалаўскім паказалі спектакль Першы - Sputnik Беларусь
Гумар у пастаноўцы добры, зразумелы літаральна на генным ўзроўні.

Заблытаць і нават напалохаць можа жанравае вызначэнне новай пастаноўкі – вербацім. Дакументальны тэатр – гэта своеасаблівая страва, якая прыйдзецца да спадобы нават не кожнаму заўзятаму тэатралу, але яго метадалогія ў спектаклі "Першы" выкарыстоўваецца даволі ўмоўна. Па словах стваральнікаў, у іх не было мэты прадставіць "да канца дакументальна асэнсаваную гісторыю". Дакументалізм у дадзеным выпадку варта назваць хутчэй канвой, якая адказвае за ўнутраную арганізацыю пастаноўкі.

Пэўная дакументальнасць прысутнічае таксама ў дэкарацыях, якія, дарэчы, стварала мастачка Таццяна Дзівакова. Як яна сама прызналася, гэта яе першая спроба працы "не з мужам" (беларускі рэжысёр Юрый Дзівакоў, - Sputnik). Спроба выйсці ў адкрытае мора з першага разу атрымалася паспяховай. Дэкарацыі ў спектаклі ёсць, але няшмат і прысутнічаюць яны як яркія кропкі-маячкі: за іх ў расповедах чапляюцца акцёры. Гэта вельмі важна, таму што мінімалізм на сцэне не адцягвае ўвагі ад людзей і таго, што яны прамаўляюць. Бо галоўнае ўсё ж такі ў гэтым спектаклі – слухаць.

Смех і слёзы

Калі казаць проста, "Першы" – гэта спектакль пра дзяцінства. У ім сабрана тое, што пазнае кожны - хрушчы ў пачку запалак, ваўкі, што жывуць пад ложкам і з’яўляюцца, калі не гарыць святло, жоўты мішка і маміна рука, якая чароўна пераўтвараецца ў сабачку на сцяне. Ёсць і тое, што зведалі адзінкі – згублены партрэт дзеда, выкінутыя цацкі, першы ўдар маці і пачуццё знявагі. Усе ўспаміны звычайныя, бытавыя, але менавіта з іх складаецца дзяцінства і нават жыццё.

© Photo : пресс-служба Купаловского театраУ спектаклі задзейнічаны Павел Астравух, Валянціна Гарцуева, Крысціна Дробыш і Іван Кушнярук
Падчас рэпетыцый некаторыя плакалі: у Купалаўскім паказалі спектакль Першы - Sputnik Беларусь
У спектаклі задзейнічаны Павел Астравух, Валянціна Гарцуева, Крысціна Дробыш і Іван Кушнярук

Гумар у пастаноўцы добры, зразумелы літаральна на генным ўзроўні. Складана стрымаць усмешку, калі малыя ладзяць паўстанне супраць садкоўскай ежы і плануюць пабег да мамы.

Смерць, унікальнасць кожнага чалавека, агрэсія і любоў – такія тэмы таксама ўздымаюцца ў спектаклі і адбываецца гэта так, што мурашкі бегаюць па спіне. Дух атрымліваецца перавесці толькі пасля апошніх апладысментаў. Але і потым штосьці ўнутры трымціць, нагадваючы пра добрае і дрэннае мінулае.

© Photo : пресс-служба Купаловского театраНа Камернай сцэне паспрабавалі сабраць у адно цэлае не толькі думкі купалаўцаў, але і многіх жыхароў Беларусі
Падчас рэпетыцый некаторыя плакалі: у Купалаўскім паказалі спектакль Першы - Sputnik Беларусь
На Камернай сцэне паспрабавалі сабраць у адно цэлае не толькі думкі купалаўцаў, але і многіх жыхароў Беларусі

Вербацім "Першы" – гэта гісторыя пра дзяцей, якія сталі дарослымі, і пра дарослых, якія калісьці былі дзецьмі. Паглядзець варта толькі тым, хто не баіцца ўбачыць сябе і патануць у даўно забатых пачуццях.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0