"Славянскі базар" усё ж адбудзецца ў Віцебску

© Sputnik / Перайсці ў медыябанк"Славянскі базар-2019" у Віцебску
Славянскі базар-2019 у Віцебску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Віцебск працяглы час ад пачатку пандэміі быў лідарам па колькасці інфіцыраваных вірусам COVID-19.

МІНСК, 17 чэр - Sputnik. XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 16 па 20 ліпеня, паведаміў у сераду журналістам міністр культуры Беларусі Юрый Бондар.

Лапіцкі пра шоу-канцэрт, афішу Славянскага базару і феномен Бузавай - Sputnik Беларусь
Відэа
Лапіцкі пра шоу-канцэрт, афішу "Славянскага базару" і феномен Бузавай

"У гэтым годзе XXIX фестываль "Славянскі базар" пройдзе з 16 па 20 ліпеня ў новым фармаце. У яго ёсць усе шанцы стаць адным з самых маштабных open-air фестываляў", - сказаў Бондар.

Нагадаем, Віцебск працяглы час ад пачатку пандэміі быў лідарам па колькасці інфіцыраваных вірусам COVID-19, каля месяца таму кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Каранік заявіў, што пік захворвання пнеўманіямі ў гэтым горадзе пройдзены.

Міністр культуры удакладніў, што мерапрыемствы фестывалю правядуць на адкрытых пляцоўках, а не ў залах.
Як паведаміў дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі, у гэтым годзе былі адмененыя сольныя канцэрты зорак, якія былі запланаваны ў канцэртных залах. Але, як і раней, пройдуць папулярныя праграмы "Залаты хіт", "Шансон ТБ".

У сакавіку беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў бязвізавы рэжым для ўдзельнікаў і гасцей "Славянскага базару" з 73 краін. Пропускам для бязвізавага перасячэння мяжы для замежных грамадзян будзе квіток на мерапрыемства.

Стужка навiн
0