https://bel.sputnik.by/20210519/Vyznachany-pershyya-fnalsty-Erabachannya-2021-1047660964.html
Вызначаны першыя фіналісты "Еўрабачання 2021"
Вызначаны першыя фіналісты "Еўрабачання 2021"
Sputnik Беларусь
Сярод краін, якія атрымалі права выступіць у фінале прэстыжнага песеннага конкурсу, - Расія, Літва, Украіна і Азербайджан. 19.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-19T09:25+0300
2021-05-19T09:25+0300
2021-05-19T09:22+0300
навіны
у свеце
культура
галоўнае
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/13/1047660476_0:59:3022:1767_1920x0_80_0_0_ac61a74f3116aa5651061a378096eb63.jpg
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Сталі вядомы першыя дзесяць фіналістаў міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне", перадае Sputnik.Першы паўфінал конкурсу адбыўся ў Ратэрдаме ўвечары ў аўторак 18 траўня, вынікі былі падведзены бліжэй да поўначы.З прадстаўленых на сцэне 16 выканаўцаў у фінал форуму выйшлі дзесяць краін:Другі адбор фіналістаў пройдзе ў чацвер, 20 траўня. А 22 траўня на сцэну выйдуць па дзесяць удзельнікаў, адабраных па выніках двух паўфіналаў, а таксама традыцыйна выступяць прадстаўнікі "вялікай пяцёркі" - Італія, Вялікабрытанія, Іспанія, Германія, Францыя і краіна-гаспадыня конкурсу - Нідэрланды.Беларусь не ўдзельнічае ў "Еўрабачанні"11 сакавіка стала вядома, што Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) не дапусціў да конкурсу кампазіцыю "Я навучу цябе" баранавіцкага калектыву "Галасы ЗМеста". Арганізатары заявілі, што ў цяперашнім выглядзе музычная кампазіцыя "палітызаваная", яе неабходна памяняць. "Галасы" адправілі новую кампазіцыю - "Песенька", аднак 26 сакавіка ЕВС канчаткова адхіліў беларускі калектыў ад "Еўрабачання", патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што і другая песня таксама парушае правілы.Па беларускіх тэлеканалах "Еўрабачанне" ў гэтым годзе не транслюецца, аднак яго беларусы могуць паглядзець у інтэрнэце - на афіцыйным YouTube-канале конкурсу.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/13/1047660476_0:0:3022:1900_1920x0_80_0_0_64c540ed0c9d4774160029aae239c8d2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, культура, галоўнае
навіны , у свеце, культура, галоўнае
Вызначаны першыя фіналісты "Еўрабачання 2021"
Сярод краін, якія атрымалі права выступіць у фінале прэстыжнага песеннага конкурсу, - Расія, Літва, Украіна і Азербайджан.
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Сталі вядомы першыя дзесяць фіналістаў міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне", перадае Sputnik.
Першы паўфінал конкурсу адбыўся ў Ратэрдаме ўвечары ў аўторак 18 траўня, вынікі былі падведзены бліжэй да поўначы.
З прадстаўленых на сцэне 16 выканаўцаў у фінал форуму выйшлі дзесяць краін:
- Азербайджан (Efendi - "Mata Hari")
- Бельгія (Hooverphonic - "The Wrong Place")
- Кіпр (Elena Tsagrinou - "El Diablo")
- Ізраіль (Eden Alene - "Set Me Free")
- Літва (The Roop - "Discoteque")
- Мальта (Destiny - "Je Me Casse")
- Нарвегія (TIX - "Fallen Angel")
- Расія (Маніжа - "Russian Woman")
- Швецыя (Tusse - "Voices")
- Украіна (Go_A - "Shum")
Другі адбор фіналістаў пройдзе ў чацвер, 20 траўня. А 22 траўня на сцэну выйдуць па дзесяць удзельнікаў, адабраных па выніках двух паўфіналаў, а таксама традыцыйна выступяць прадстаўнікі "вялікай пяцёркі" - Італія, Вялікабрытанія, Іспанія, Германія, Францыя і краіна-гаспадыня конкурсу - Нідэрланды.
Беларусь не ўдзельнічае ў "Еўрабачанні"
11 сакавіка стала вядома, што Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) не дапусціў да конкурсу кампазіцыю "Я навучу цябе" баранавіцкага калектыву "Галасы ЗМеста". Арганізатары заявілі, што ў цяперашнім выглядзе музычная кампазіцыя "палітызаваная", яе неабходна памяняць. "Галасы" адправілі новую кампазіцыю - "Песенька", аднак 26 сакавіка ЕВС канчаткова адхіліў беларускі калектыў ад "Еўрабачання", патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што і другая песня таксама парушае правілы.
Па беларускіх тэлеканалах "Еўрабачанне" ў гэтым годзе не транслюецца, аднак яго беларусы могуць паглядзець у інтэрнэце - на афіцыйным YouTube-канале конкурсу.