18:57 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
87 0 0

Выканаўца прадстаўляла Расію на конкурсе ў 2015 годзе і заняла тады ў фінале другое месца.

МІНСК, 21 тра - Sputnik. Папулярная выканаўца Паліна Гагарына абвесціць адзнакі журы Расіі ў фінале міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне 2021", паведаміла прэс-служба Першага канала.

"Адзнакі расійскага журы ў фінале абвесціць Паліна Гагарына, якая заняла ў 2015 годзе на конкурсе другое месца", - гаворыцца ў распаўсюджаным каналам прэс-рэлізе.

Конкурс "Еўрабачанне", адменены ў мінулым годзе з-за пандэміі, праходзіць у гэтыя дні на арэне Ahoy, якая знаходзіцца ў Ратэрдаме. Расію на ім прадстаўляе спявачка Маніжа з кампазіцыяй "Russian Woman".

Нагадаем, у фінале, які адбудзецца ў суботу 22 траўня, будуць выступаць прадстаўнікі 25 краін - Партугаліі, Сан-Марына, Ізраіля, Ісландыі, Літвы, Мальты, Бельгіі, Балгарыі, Азербайджана, Албаніі, Грэцыі, Нарвегіі, Сербіі, Кіпра, Малдовы, Швецыі, Украіны, Фінляндыі і Швейцарыі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Францыі і Нідэрландаў.

"Еўрабачанне" у бягучым годзе не транслюецца па беларускіх тэлеканалах, тым не менш, яго можна паглядзець на афіцыйным YouTube-канале конкурсу.

Чытайце таксама:

Тэги:
Расія, Еўрабачанне

Галоўныя тэмы