20:12 24 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Верталет Мі-8

Верталёт з лыжнікамі разбіўся на Камчатцы

© Sputnik Александр Вильф
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Па папярэдніх дадзеных, два чалавекі загінулі, трое-выжылі. Пошукі астатніх працягваюцца.

МІНСК, 24 сак—Sputnik. Верталёт Мі-2 з васьмю лыжнікамі на борце пацярпеў крушэнне ў аўторак на Камчатцы, паведамляе "РИА Новости" са спасылкай на рэгіянальнае прадстаўніцтва МНС.

Са слоў суразмоўцаў агенцтва, у выніку здарэння два чалавекі загінулі, як мінімум трое пасажыраў верталёта выжылі. Пошукі астатніх працягваюцца.

"Верталёт упаў у 49 кіламетрах ад Ялізава, паблізу горна-спартыўнай базы "Снежная даліна",—адзначылі супрацоўнікі экстранай службы.

Па папярэдніх дадзеных, верталёт, які перавозіў лыжнікаў з сяла Мікалаеўка ў горна-спартыўную базу, належыць ДТСААФ.

Мі-2-шматмэтавы верталёт, распрацаваны яшчэ ў гады СССР у КБ Міля. Шырока ўжываецца для выканання як ваенных, так і грамадзянскіх задач. Вытворчасць верталёта завяршылася ў 1992 годзе.

Тэги:
ДІМС МНС РФ, Камчатка
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы