04:45 20 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Эксперыментальны пераход са змейкай у Віцебску

Фотафакт: эксперыментальны пешаходны пераход з'явіўся ў Віцебску

© Photo: "ВКонтакте" / ГАИ Витебск
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
5220

Калі новаўвядзенне падцвердзіць сваю эфектыўнасць, такія пераходы будуць усталёўваць і ў другіх месцах.

МІНСК, 19 сту — Sputnik. Эксперыментальны пешаходны пераход у выглядзе літары Z абсталявалі на адной з вуліц Віцебска, паведаміла абласная Дзяржаўтаінспекцыя.

Фуражка супрацоўніка ДАІ
© Photo : УГАИ УВД Гродненского облисполкома

Пераход уладкаваны наступным чынам — на краі тратуара перад нерэгуляваным пераходам на праспекце Перамогі ўстаноўленыя агароджы ў выглядзе "змейкі". Зроблена гэта для таго, каб пешаход перад перасячэннем вуліцы пры праходжанні праз парэнчы змог ацаніць становішча.

"Кіроўца ў сваю чаргу загадзя заўважыць пешахода, які замарудзіцца каля агароджы", — гаворыцца ў паведамленні ДАІ. Таксама для таго, каб палепшыць бачнасць на самім пераходзе, перад ім устаноўленыя святлоадбівальныя шчыты, якія дапамагаюць асвятліць пешаходаў у цёмныя часы сутак.

Інспектары да таго ж спадзяюцца, што такая агароджа спыніць і веласіпедыстаў, якія часта перасякаюць дарогу на веласіпедах.

Калі новаўвядзенне дакажа сваю эфектыўнасць, то яго пачнуць укараняць і на іншых пераходах.

По теме

Most Wanted: некалькі машын ДАІ ганяліся за парушальнікам у Брэсце
Паўтары сотні аўтамабіляў сталі ў зіготкую карту Беларусі
Тэги:
пешеходный переход, Дзяржаўтаінспекцыя, Віцебск, Беларусь

Галоўныя тэмы