01:37 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Генеральны сакратар АБСЕ падзякаваў Лукашэнку за ўмацаванне бяспекі ў свеце

Генеральны сакратар АБСЕ падзякаваў Лукашэнку за ўмацаванне бяспекі ў свеце

© Photo : Пресс-служба президента Беларуси
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
610

У сваю чаргу беларускі лідар заявіў, што наша краіна імкнецца адпавядаць таму ўзроўню, той ступені даверу, якія атрымлівае ад АБСЕ.

МІНСК, 3 вер - Sputnik. Генеральны сакратар Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) Томас Грэмінгер на сустрэчы з беларускім прэзідэнтам адзначыў ролю Беларусі ў дасягненні мінскіх пагадненняў (Мінск-1), паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Генеральны сакратар прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі па пытаннях барацьбы з тэрарызмам. Сёння ў адкрыцці гэтага маштабнага антытэрарыстычнага форуму прыняў удзел і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашеекно, які таксама сустрэўся з Грэмиінгерам.

"Хачу выказаць глыбокую падзяку за актыўны ўдзел у справе садзейнічання міру і бяспецы, ваша актыўнае супрацоўніцтва з АБСЕ, правядзенне шэрагу сустрэч, у тым ліку кантактнай групы, садзейнічанне ініцыятывам, якія накіраваны на ўмацаванне міру і бяспекі", - сказаў генеральны сакратар АБСЕ на сустрэчы з Лукашэнкам.

Ён таксама адзначыў удзел Беларусі ў дасягненні мінскіх дамоўленасцяў ("Мінск-1") і ўзгадненні комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў ("Мінск-2").

"Было вельмі прыемна пачуць тое, што вы казалі пра "Мінск-2". Лічу, што нам трэба працягваць дыскусію па гэтым пытанні", - сказаў Грэмінгер.

Грэмінгер ужо ў чацвёрты раз прыязджае ў Беларусь за апошнія 14 месяцаў.

У сваю чаргу Лукашэнка адзначыў, што наша краіна працягне ісці ў кірунку ўмацавання міру і бяспекі ў Еўропе.

"Мы стараемся адпавядаць таму ўзроўню, ступені даверу, якія атрымліваем ад вас, ад міжнародных арганізацый у плане рэгіянальнай бяспекі", - сказаў беларускі прэзідэнт.

Тэги:
Тэрарызм, Беларусь, ПА АБСЕ, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы