05:38 26 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.38
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Крытэрамі памілавання могуць стаць паводзіны ў месцах пазбаўлення волі, раскаянне ў зробленым, даручальніцтва сваякоў або блізкіх, адбыццё паловы тэрміну.

МІНСК, 2 сак - Sputnik. Крытэры і падыходы да памілавання ў індывідуальным парадку асоб, якія асуджаны за збыт наркотыкаў, прапрацоўваюць у Беларусі, распавёў міністр унутраных спраў Юрый Караеў у эфіры праграмы "Галоўны эфір", якая выйшла ў нядзелю на тэлеканале "Беларусь 1".

Дадзеным пытаннем займаюцца сумесна Дэпартамэнт выкананьня пакаранняў, суд і пракуратура. Міністр удакладніў, што крытэрамі памілавання могуць стаць паводзіны ў месцах пазбаўлення волі, раскаянне ў зробленым, даручальніцтва сваякоў або блізкіх, адбыццё паловы тэрміну.

Караеў адзначыў, што за апошнія пяць гадоў у Беларусі дасягнуты значныя поспехі ў барацьбе з нарказлачыннасцю. Галоўным дасягненнем ён назваў тое, што з 2015 года не было зафіксавана ніводнага выпадку смерці ад перадазіроўкі асобы, якая не дасягнула паўналецця.

Дасягнута гэта ў тым ліку і за кошт комплекснага падыходу да пытання з пункту гледжання заканадаўства, прафілактыкі і раскрыцця злачынстваў.

У гэтым кантэксце Юрый Караеў прывёў у прыклад павелічэнне тэрмінаў за распаўсюджванне наркотыкаў у школах, клубах, рэстаранах, на дыскатэках - санкцыя за падобнае злачынства можа дасягаць 20 гадоў.

"Падвышаная адказнасць пераследуе і гаспадароў гэтых устаноў", - удакладніў міністр.

Пры гэтым, хоць нарказлачынстваў становіцца менш, наркапагроза ўзрастае. Гэта звязана з тым, што Беларусь выкарыстоўваюць як транзітную дзяржаву.

"Так, у сябе мы змагаемся з ужываннем і збытам. Але не можам абыякава глядзець, як міма нас праплываюць гэтыя патокі", - сказаў міністр.

Ён падкрэсліў, што для дзелавой рэпутацыі Беларусі, для іміджу краіны ў цэлым і праваахоўных органаў у прыватнасці "вельмі важна не быць празрыстай тэрыторыяй для нарказбытчыкаў".

Тэги:
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Наркотыкі

Галоўныя тэмы