22:57 12 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.41
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
3510

Замежныя правяраючыя ўдакладняць адпаведнасць ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі той колькасці, якая заяўлена.

МІНСК, 2 сак - Sputnik. Ваенныя інспектары з ЗША праінспектуюць адну з беларускіх вайсковых часцей, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Інспекцыя, паводле інфармацыі ваеннага ведамства, пройдзе 2-5 сакавіка. У якой менавіта часці - не паведамляецца.

"Мэта інспекцыі - пацвердзіць наяўнасць узбраення і ваеннай тэхнікі  і адпаведнасць заяўленай колькасці", - распавялі ў Мінабароны.

Падобныя праверкі праводзяцца ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. У мінулы раз група ваенных інспектараў з ЗША, Вялікабрытаніі і Канады праводзіла праверку ў беларускай вайсковай часткі ў лютым гэтага года.

У тым жа месяцы група вайскоўцаў НАТА здзейсніла назіральны палёт над тэрыторыямі Беларусі і Расіі - гэта адбывалася ў рамках рэалізацыі міжнароднага Дагавора па адкрытым небе.

Тэги:
ЗША, Міністэрства абароны РБ

Галоўныя тэмы