07:17 13 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
30 0 0

Кіраўнік МУС РБ падкрэсліў, што праца міліцыі - гэта карпатлівая штодзённая праца, прычым асноўная дзейнасць праваахоўнікаў не бачная.

МІНСК, 4 сак – Sputnik. Беларуская міліцыя гатова забяспечыць парадак у краіне падчас магчымых вулічных пратэстаў і ўжо працуе на прафілактыку, заявіў кіраўнік МУС генерал-лейтэнант Іван Кубракоў.

"Беларуская міліцыя ўжо паказала, што мы гатовыя да любых выклікаў і пагроз. Я стараюся не ўзгадваць жнівень 2020 года. Але хачу ўсім сказаць: галоўная і асноўная праца міліцыі не бачная. Гэта карпатлівая штодзённая праца. І тут (па пратэстах) мы працуем на прафілактыку", - заявіў Кубракоў журналістам, адказваючы на ​​пытанне Sputnik пра тое, ці гатова беларуская міліцыя працаваць ва ўмовах магчымых вулічных пратэстаў вясной.

"Мы ведаем тых людзей, якія заклікаюць да пратэстаў", - сказаў міністр.

Ён таксама паведаміў, што падчас Усебеларускага сходу "былі людзі, якія спрабавалі зладзіць хаос, заклікаць да пратэстаў, усе яны вызначыны".

"2020 год праверыў на трываласць і моц духа нашых супрацоўнікаў, і супрацоўнікі міліцыі, я лічу, з гонарам выканалі свае абавязкі, не гледзячы на ​​псыхалягічную і фізічную нагрузку", - сказаў Кубракоў.

Ён падкрэсліў, што ў Дзень міліцыі ён хоча павіншаваць сем'і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія таксама падвяргаліся ў мінулым годзе псіхалагічнаму ціску.

Ушанавалі памяць

Сёння кіраўнік МУС прыняў удзел ва ўрачыстым рытуале ўскладання вянкоў да помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войск, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага доўгу.

  • Ганаровае мерапрыемства ля помніка загінулым міліцыянерам
    Ганаровае мерапрыемства ля помніка загінулым міліцыянерам
    © Sputnik / Виктор Толочко

1 / 6
© Sputnik / Виктор Толочко
Ганаровае мерапрыемства ля помніка загінулым міліцыянерам

"Традыцыйна штогод мы пачынаем усе святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай міліцыі, менавіта з сустрэчы з сем'ямі загінулых супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Учора мы такую ​​сустрэчу праводзілі ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых", - сказаў міністр.

На мерапрыемства каля помніка загінулым супрацоўнікам міліцыі, па традыцыі прыйшлі родныя і блізкія загінулых міліцыянераў, былыя і цяперашнія супрацоўнікі МУС.

"Гэта тыя героі, якія, выконваючы свой службовы абавязак, аддалі самае дарагое - сваё жыццё, забяспечваючы тым самым бяспеку на вуліцах нашых гарадоў. Менавіта на прыкладах гэтых герояў мы выхоўваем маладое пакаленне супрацоўнікаў, якія прыходзяць у органы ўнутраных спраў", - сказаў міністр Кубракоў.

Чытайце таксама:

Тэги:
Праца, міліцыя, МУС РБ, пратэсты, Іван Кубракоў

Галоўныя тэмы