Другі этап праверкі тэрытарыяльных войск пачаўся ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоВаенныя вучэнні, архіўны фотаздымак
Ваенныя вучэнні, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 19.04.2021
Падпісацца
Ацаніць гатоўнасць да разгортвання абароны аднаго беларускага рэгіёна збіраюцца ў два этапы. Па словах вайскоўцаў, гэтая праверка самая маштабная з моманту ўтварэння тэрытарыяльных войск.

МІНСК, 19 кра – Sputnik. Другі этап комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці пройдзе з 19 па 30 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

Падчас другога этапу вучэнняў ваенныя ацэняць мабілізацыйную гатоўнасць тэрытарыяльных войск і кіраўнічую дзейнасць службовых асоб органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны. Правераць і стан запасаў матэрыяльных сродкаў і ўмовы іх захоўвання.

Першы этап праверкі прайшоў з 1 па 18 снежня 2020 года. За гэты час у Магілёўскай вобласці былі сфармаваны тры штабы раёнаў тэрытарыяльнай абароны і тры батальёны тэрытарыяльных войск.

Афганец Віталь Княжышча - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2021
Фота
Унікальныя фатаграфіі: прыгледзьцеся ў твары людзей, якія прайшлі афганскую вайну

Завяршальным этапам усёй праверкі павінна стаць камандна-штабное вучэнне, для ўдзелу ў якім будуць прыцягнуты ўсе органы кіравання і тэрытарыяльныя войскі.

Войскі тэрытарыяльнай абароны склікаюцца толькі на выпадак вайны або ў перыяд напружанай ваенна-палітычнай сітуацыі ў краіне. Гэты род войск мае дапаможны статус і складаецца з тых, хто ўжо адслужыў "срочку" і знаходзяцца ў запасе.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0