МІНСК, 23 кра – Sputnik. Судом Чыгуначнага раёна Гомеля Telegram-канал BYPOL прызнаны экстрэмісцкім, паведамілі ў МУС.
"Судовае рашэнне было прынята на падставе матэрыялаў праверкі абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС", - удакладнілі ў ведамстве.
Судом было ўстаноўлена, што ў супольнасці неаднаразова размяшчаліся заклікі да масавых беспарадкаў, публікаваліся паклёпніцкія матэрыялы пра супрацоўнікаў МУС для распальвання сацыяльнай варожасці, а таксама распаўсюджваюцца экстрэмісцкія матэрыялы, уключаныя ў адпаведны рэспубліканскі спісак, адзначылі ў міністэрстве.
"Большая частка інфармацыі ў канале накіравана на падрыў аўтарытэту дзеючай улады і яе прадстаўнікоў", - сказалі ў МУС.
Цяпер за публікацыю (рэпост) інфармацыі з названага інтэрнэт-рэсурсу прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне аж да арышту.
Якія яшчэ каналы прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі
Да прыкладу, суд прызнаў экстрэмісцкім канал "МАЯ КРАIНА БЕЛАРУСЬ", Telegram-групы "Чат группы Каратели" і "Я ВЫХОЖУ/МКБ". Таксама ў чорным спісе каналы NEXTA-Live і NEXTA (уключаючы лагатып), LUXTA, "Мозырь 97%", "Водители 97", "Речица для Жизни ЧАТ", "Брест: Слухи и факты" і некаторыя іншыя.
Што такое BYPOL
Ініцыятыва створана былымі сілавікамі для процідзеяння беларускім уладам. Аб'яднанне мае свае YouTube- і Telegram- каналы, дзе публікуе розныя відэа, звязаныя з сілавікамі, а таксама "злівае" дадзеныя супрацоўнікаў праваахоўных органаў РБ.
У канцы сакавіка 2021 года Генпракуратура Беларусі ўзбудзіла супраць лідэра апазыцыі Святланы Ціханоўскай, а таксама ўдзельнікаў ініцыятывы BYPOL крымінальную справу аб падрыхтоўцы тэракта. Раней, 26 сакавіка, прэс-служба МУС Беларусі паведаміла пра два прадухіленыя тэракты - у Мінску і Печах (ваенны гарадок у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці).
Раней намеснік кіраўніка МУС Генадзь Казакевіч назваў касцяк BYPOL, некаторыя з удзельнікаў ініцыятывы аб'яўлены ў вышук. Паводле яго слоў, у групе сабраліся збеглыя сілавікі. "Гэтыя людзі вядомы, у цяперашні час мы не бачым сэнсу хаваць іх прозвішчы", - сказаў Генадзь Казакевіч.
У сувязі з гэтым ён назваў былых следчых Андрэя Астаповіча і Ігара Лобана, былых аператыўнікаў Мацвея Купрэйчыка, Уладзімір Жыгара, Станіслава Лупаносава, Сяргея Макара, былога выкладчыка Акадэміі міліцыі Аляксандра Азарава, былога работніка пракуратуры Алега Талерчыка, а таксама Яўгена Мядзведзева, які не служыў у праваахоўных органах, аднак мае непасрэднае дачыненне да арганізацыі дзейнасці BYPOL.
Казакевіч адзначыў, што некаторыя з іх аб'яўлены ў вышук.
Чытайце таксама:
- Сабраліся збеглыя сілавікі: намеснік кіраўніка МУС РБ назваў касцяк BYPOL
- Генпракурор: у дачыненні да Ціханоўскай і BYPOL распачата справа за тэрарызм
- Вальфовіч назваў BYPOL здраднікамі