Міністр абароны Беларусі назваў асноўныя пагрозы для дзяржаў-членаў АДКБ

© Photo : Мионбороны БеларусиПасяджэнне Савета міністраў абароны АДКБ
Пасяджэнне Савета міністраў абароны АДКБ - Sputnik Беларусь, 1920, 27.04.2021
Падпісацца
Ад спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі да наступстваў вываду войск з Афганістана – такі парадак дня ў кіраўнікоў ваенных ведамстваў.

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін распавёў аб нарошчванні кааліцыйных і нацыянальных узброеных сіл каля заходняй мяжы Беларусі, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Міністры абароны краін Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы сустрэліся ў Таджыкістане. Беларусь на працоўнай нарадзе прадставіў Віктар Хрэнін, падчас дакладу ён распавёў калегам пра асноўныя крыніцы пагроз для дзяржаў - членаў Арганізацыі.

У ліку пагроз - дзейнасць заходніх дзяржаў па нарошчванню кааліцыйных і нацыянальных ваенных патэнцыялаў пры актыўным пашырэнні ЗША у Еўропе.

Занепакоенасць для краін АДКБ таксама выклікае шэраг незавершаных ваенных канфліктаў. У першую чаргу, гэта узброеныя супрацьстаянні ў Афганістане і Сірыі. Вялікая колькасць войск і ўзбраенняў у рэгіёнах пагражае спробамі дэстабілізацыі абстаноўкі на постсавецкай прасторы. Рызыкі міжнароднага тэрарызму застаюцца высокімі.

Зенітны ракетны комплекс С-300ПС - Sputnik Беларусь, 1920, 27.04.2021
Долары мілітарызацыі: якія краіны павышаюць ваенныя выдаткі?

Што тычыцца Усходне-еўрапейскага кірунку, Віктар Хрэнін адзначыў, што цяпер рэгіён перажывае новы ўсплёск інфармацыйнай вайны. Маштабныя дзеянні накіраваны на дэстабілізацыю і арганізацыю каляровых рэвалюцый. У якасці прыкладу, міністр абароны Беларусі распавёў пра спробу канстытуцыйнага перавароту і звяржэння дзеючай улады.

Эксперты і даследчыкі зараз шукаюць шляхі нейтралізацыі пагроз на ўсёй прасторы АДКБ. Для адпрацоўкі практычных дзеянняў, ваенныя-саюзнікі правядуць шэраг вучэнняў. Манеўры разгорнуцца ў 2021 годзе ў Таджыкістане і Расіі. Сярод пытанняў па ўжыванні міратворчых сіл ці дзеянням разведкі, павышаная ўвага будзе нададзена выкарыстанню сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, а таксама выяўленню "спячых агентаў".

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0