03:17 24 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.49
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Беларускае войска праводзіць кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння "Грыфона" з 2005 года. У чым асаблівасць праверкі фізічнай і прафесійнай падрыхтоўкі дэсантнікаў у гэтым годзе, разбіраўся Sputnik.

МІНСК, 21 тра - Sputnik. Права на нашэнне нагруднага знака "Доблесць і майстэрства" сёлета заваявалі 19 вайскоўцаў, у тым ліку, дзве дзяўчыны, паведамілі ў прэс-службе беларускага войска.

У гэтым годзе ў кваліфікацыйных выпрабаваннях прынялі ўдзел 89 кандыдатаў з усіх вайсковых частак Сіл спецыяльных аперацый і падраздзяленняў спецыяльнай разведкі сухапутных войскаў.

У гэтым годзе праграма правядзення выпрабаванняў складалася з некалькіх складаных этапаў, і, калі баец на адным з этапаў атрымліваў адзнаку ніжэй "добра", з далейшай барацьбы за знак ён выбываў.

У першы ж дзень пасля правядзення тэарэтычнага этапу на палігоне Ласвіда засталося 56 кандыдатаў. Кожны новы этап выпрабаванняў адсейваў байцоў.

Другі дзень складаўся з дэсантавання і 30-кіламетровага марш-кідка. Пасля праходжання маршу ў разведчыкаў і дэсантнікаў быў невялікі адпачынак, літаральна 20 хвілін. Затым байцы адправіліся на пошук аб'екта. Гэтую задачу ім трэба было выканаць ноччу.

Далей кандыдаты прайшлі выпрабаванні па інжынернай і агнявой падрыхтоўцы. Першае мае на ўвазе падрыў аб'ектаў рознай складанасці, а другое вядзенне агню з пяці відаў зброі: аўтамата, пісталета, кулямёта, снайперскай вінтоўкі і ручнога супрацьтанкавага гранатамёта.

Пасля стральбы вайскоўцам трэба было яшчэ здзейсніць чатырехкіламятровы марш-кідок з паласой перашкод. Затым водная перашкода, дзе трэба хутка зняць з сябе вопратку, запакаваць яе ў цэлафанавы пакет і са зброяй за спіной пераадолець каля 100 метраў уплаў.

Завяршальным акордам выпрабаванняў па традыцыі стаў спарынг па рукапашным баі па дзве хвіліны з трыма байцамі, якія ўжо з'яўляюцца ўладальнікамі запаветнага "Грыфона".

"У гэтым годзе ўладальнікамі знака "Доблесць і майстэрства" сталі дзве дзяўчыны. Гэта вайскоўцы міратворчай роты сяржант кантрактнай службы Юлія Ціханава і малодшы сяржант кантрактнай службы Таццяна Прудзіннік. Дзяўчаты прызнаюцца, што пакуль што сіл святкаваць не засталося. Рады, што годна прадставілі сваё падраздзяленне на такім складаным выпрабаванні і змаглі дайсці да канца", - распавялі ў прэс-службе міністэрства абароны.
Тэги:
дэсантнікі, выпрабаванне, войска

Галоўныя тэмы