https://bel.sputnik.by/20210607/Putsn-denansava-Dagavor-pa-adkrytym-nebe-1047819933.html
Пуцін дэнансаваў Дагавор па адкрытым небе
Пуцін дэнансаваў Дагавор па адкрытым небе
Sputnik Беларусь
Міжнароднае пагадненне забяспечвала краінам, якія ўдзельнічаюць у дамове, права здзяйсняць палёты над тэрыторыяй адзін аднаго для назірання за ваеннай... 07.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-07T15:52+0300
2021-06-07T15:52+0300
2022-06-28T15:44+0300
навіны
у свеце
палітыка
галоўнае
уладзімір пуцін
дамова
дагавор па адкрытым небе
міжнароднае пагадненне
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104502/02/1045020244_0:52:3072:1780_1920x0_80_0_0_b713d91e1edb31e1f0233b21f6910f94.jpg
МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Расійскі лідэр Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб дэнансацыі Дамовы па адкрытым небе (ДАН), дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі РФ.Раней Дзярждума аднагалосна прагаласавала за дэнансацыю Дамовы.Намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў паведамляў, што пасля падпісання прэзідэнтам дакумента аб дэнансацыі ДАН, міністэрства павінна перадаць Венгрыі і Канадзе (захавальнікам дамовы - Sputnik) ноту. Такім чынам краіны будуць афіцыйна апавешчаны аб рашэнні, прынятым расійскімі ўладамі.Па словах Рабкова, праз паўгода з моманту ўручэння ноты, будзе лічыцца, што дзяржава афіцыйна пакінула пагадненне. Ведамства разлічвае, што гэта адбудзецца ў снежні.Дагавор па адкрытым небеДагавор па адкрытым небе быў падпісаны ў Хельсінкі 24 сакавіка 1992 года, ратыфікаваны Расіяй 26 траўня 2001 года. Дадзенае пагадненне легла ў аснову архітэктуры міжнароднай бяспекі і ўмацавання даверу ў Еўропе пасля "халоднай вайны".Пагадненне дазваляе краінам-удзельніцам праводзіць разведвальныя палёты над тэрыторыямі адзін аднаго, каб назіраць за выкананнем пагадненняў у сферы кантролю над узбраеннямі.ЗША выйшлі з Дамовы па адкрытым небе ў лістападзе 2020-га, а 15 студзеня 2021 года працэдуры па выхадзе з дамовы распачала Расійская Федэрацыя.Па дадзеных на канец 2020 года, удзельнікамі ДАН з'яўляліся 33 краіны.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210407/ZShA--Rasya-abmyanyalsya-nfarmatsyyay-ab-yadzernykh-arsenalakh-1047321878.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104502/02/1045020244_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_dd8d98f2016472be8e13b0bbd88d5fd9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, палітыка, галоўнае, уладзімір пуцін, дамова, дагавор па адкрытым небе, міжнароднае пагадненне, бяспека
навіны , у свеце, палітыка, галоўнае, уладзімір пуцін, дамова, дагавор па адкрытым небе, міжнароднае пагадненне, бяспека
Пуцін дэнансаваў Дагавор па адкрытым небе
15:52 07.06.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) Міжнароднае пагадненне забяспечвала краінам, якія ўдзельнічаюць у дамове, права здзяйсняць палёты над тэрыторыяй адзін аднаго для назірання за ваеннай дзейнасцю.
МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Расійскі лідэр Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб дэнансацыі Дамовы па адкрытым небе (ДАН), дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі РФ.
Раней Дзярждума аднагалосна прагаласавала за дэнансацыю Дамовы.
Намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў паведамляў, што пасля падпісання прэзідэнтам дакумента аб дэнансацыі ДАН, міністэрства павінна перадаць Венгрыі і Канадзе (захавальнікам дамовы - Sputnik) ноту. Такім чынам краіны будуць афіцыйна апавешчаны аб рашэнні, прынятым расійскімі ўладамі.
Па словах Рабкова, праз паўгода з моманту ўручэння ноты, будзе лічыцца, што дзяржава афіцыйна пакінула пагадненне. Ведамства разлічвае, што гэта адбудзецца ў снежні.
Дагавор па адкрытым небе быў падпісаны ў Хельсінкі 24 сакавіка 1992 года, ратыфікаваны Расіяй 26 траўня 2001 года. Дадзенае пагадненне легла ў аснову архітэктуры міжнароднай бяспекі і ўмацавання даверу ў Еўропе пасля "халоднай вайны".
Пагадненне дазваляе краінам-удзельніцам праводзіць разведвальныя палёты над тэрыторыямі адзін аднаго, каб назіраць за выкананнем пагадненняў у сферы кантролю над узбраеннямі.
ЗША выйшлі з Дамовы па адкрытым небе ў лістападзе 2020-га, а 15 студзеня 2021 года працэдуры па выхадзе з дамовы распачала Расійская Федэрацыя.
Па дадзеных на канец 2020 года, удзельнікамі ДАН з'яўляліся 33 краіны.