Расія і Беларусь правядуць тры сумесныя ваенныя вучэнні

© Sputnik / Сергей Лескеть / Перайсці ў медыябанкВучэнні "Славянскае братэрства", архіўнае фота
Вучэнні Славянскае братэрства, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 11.06.2021
Падпісацца
Манеўры будуць праходзіць з чэрвеня па верасень, прычым усё на беларускай тэрыторыі, ужо вызначаны палігоны для правядзення вучэнняў.
МІНСК 11 чэр - Sputnik. Тры сумесныя ваенныя вучэнні беларускіх і расийскіх вайскоўцаў пройдуць на тэрыторыі РБ, пра гэта заявіў камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі генерал-палкоўнік Аляксандр Жураўлёў.
Паводле яго слоў, спецыяльныя манеўры будуць праходзіць з чэрвеня па верасень.
"Будзе праведзены комплекс спецыяльных вучэнняў па ўсіх відах забеспячэння, тры з якіх будуць праводзіцца сумесна з узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь", - сказаў Жураўлёў у інтэрв'ю газеце "Чырвоная Зорка".
Ужо вызначаны і палігоны на тэрыторыі Беларусі, дзе будуць праходзіць вучэнні.
Галоўная задача - адпрацаваць навыкі абароны і вядзення бою па лініі войскаў РХБ абароны, інжынерных войскаў, ваеннай паліцыі.
Па словах Аляксандра Жураўлёва, цяпер расійскія і беларускія войскі рыхтуюцца да правядзення сумесных стратэгічных вучэнняў "Захад-2021".
"Да гэтага быў праведзены шэраг штабных перамоў і камандна-штабных трэніровак з прыцягненнем аператыўных груп штабоў рознага ўзроўню", - падкрэсліў ён.

Вучэнні "Захад-2021

"Захад-2021" - гэта беларуска-расійскія вучэнні, якія праходзяць на тэрыторыі дзвюх дзяржаў, але ў асноўным на тэрыторыі Беларусі.
Яны запланаваны на сярэдзіну верасня і пройдуць пад кіраўніцтвам начальнікаў генеральных штабоў УС Беларусі і Расіі.
Асновай правядзення манеўраў стане варыянт эскалацыі ваеннай і палітычнай абстаноўкі "вакол умоўных краін".

Вучэнні "Славянскае братэрства-2021"

Па матывах Жалезнага чалавека: рэактыўны ранец паступіў у спецназ - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 25.04.2021
Відэа
Па матывах "Жалезнага чалавека": рэактыўны ранец паступіў у спецназ - відэа

У гэтыя дні ў Наварасійску праходзяць сумесныя вучэнні "Славянскае братэрства-2021". Беларускія вайскоўцы ўжо дэсантаваліся двума спосабамі і зараз рыхтуюцца да актыўнай фазы манеўраў.

Ваенныя дэсантаваліся парашутным спосабам на сістэмах спецыяльнага прызначэння з вышыні 1200 метраў. Таксама яны з выкарыстаннем альпінісцкага рыштунку па вяроўках з вышыні 30 метраў здзейснілі беспарашутнае дэсантаванне.
Вучэнні "Славянскае братэрства-2021" завершацца 19 чэрвеня, у ім бяруць удзел вайскоўцы з Расіі, Беларусі і Сербіі. На палігон "Раеўскі" адправіліся каля 100 беларускіх вайскоўцаў.
Прадугледжана дэсантаванне асабістага складу, грузаў, а таксама пераадоленне водных перашкод, беспарашутнае дэсантаванне і баявыя стрэльбы.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0