20:15 18 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.01
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.17
скрыня з ягадамі

Беларускія мытнікі не будуць знішчаць санкцыйныя тавары

© Sputnik / Виталий Тимкив
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
51 0 0

На працу беларускіх мытнікаў ніяк не паўплывае ўказ Пуціна аб знішчэнні санкцыйных тавараў.

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Мяняць сваю працу з-за знішчэння санкцыйных тавараў у Расіі Віцебская мытня не будзе.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сераду падпісаў указ аб знішчэнні тавараў з краін, супраць якіх РФ ўвяла санкцыі. Знішчаць забароненыя тавары пачнуць з 6 жніўня.

"На нашай працы гэта ніяк не адаб'ецца, гэта ж праца расійскіх калегаў", — заявіла Sputnik начальнік аддзела ідэалагічнай работы Віцебскай мытні Святлана Кавалеўская.

Паводле яе слоў, аб любых зменах у рабоце беларускай мытні будзе паведамлена асобна.

Пад дзеянне ўказа аб знішчэнні санкцыйных тавараў не падпадаюць тавары, якія фізічныя асобы вязуць для асабістага карыстання.

Харчовыя расійскія санкцыі — зваротная рэакцыя РФ на санкцыі, якія супраць яе ўвёў шэраг заходніх дзяржаў. Так, пад забарону трапляе ўвоз некаторых сельскагаспадарчых і харчовых прадуктаў з Еўрапейскага саюза, ЗША і іншых краін.

Тэги:
Прадукты харчавання, Спажывецкія тавары, Эканоміка, бізнэс і фінансы, Эканоміка, Эканамічныя санкцыі, ДМК РБ, Беларусь, Расія, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы