08:09 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Вялікі модны маркет

Была візітніца, стала манетніца: як прыстасоўваюцца модныя маркеты

© Sputnik/
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
7630

Класічны план “прыйшоў, пабачыў, набыў” на модных маркетах больш не працуе, апошні пункт аўтаматычна апускаецца, і зараз ланцужок заканчваецца на “пабачыў”.

Ева Шэлань, Sputnik

Модныя маркеты, што са стараннай рэгулярнасцю ладзяцца ў Мінску, перайшлі ад статусу пляцоўкі для продажу ў статус пляцоўкі для самарэкламы. Здаецца, карысці ад іх, нягледзячы на ўсе намаганні арганізатараў зацягнуць гледача актыўнасцямі, не болей чым ад рэкламы на асфальце — ты бачыш прадаўца і нават можаш з ім пагутарыць, магчымасць, што нешта набудзеш, мінімальная.

"Пасля крызісу маркеты перасталі быць актуальнымі, гэта, хутчэй, не пляцоўка для продажу, а магчымасць для рэкламы. Раней з боку людзей было больш цікавасці, чалавек зараз думае над кожнай пакупкай надта сур'ёзна — майстар-класамі не дапаможаш, калі грошаў няма", — распавядае карэспандэнту Sputnik дызайнер Анастасія Ларыёнава.

Дызайнер Larionova
© Sputnik/
Дызайнер Larionova

Пры тым большасць дызайнераў аднагалосна пагаджаюцца — беларусы гатовыя сысці ад мас-маркета і замовіць дыцайнерскае адзенне, была б фінансавая магчымасць тую прагу выключнага забяспечыць.

"На маркетах можна набыць сапраўды якасныя рэчы, якія пасля некалькіх сезонаў не сыйдуць у хатняя карыстанне, дызайнеры заўжды замаўляюць дарагія тканіны, таму вы плаціце не толькі за ўнікальнасць, але ж і за якасць", — падбадзёрвае пакупніка Ларыёнава, але ж прынамсі на апошнім маркеце кліент быў болей зацікаўлены ў майстар-класах, чым у магчымасці палегчыць кашалёк.

Historia Naturalis
© Sputnik/
Historia Naturalis

Некаторым дызайнерам удалося прыстасавацца да новых умоў — так, прадстаўнік брэнда Historia Naturalis кажа, што, разумеючы патрэбы аўдыторыі, знізілі кошты, таму нават на маркетах у іх колькасць наведвальнікаў не знізілася. "Нашыя кошты амаль такія, як у мас-маркета, але ж брэндавае адзенне з мас-маркетам параўноўваць нельга", — тлумачыць дызайнер.

Была візітніца, стала - манетніца
© Sputnik/
"Была візітніца, стала - манетніца"

Сярод вытворцаў аксэсуараў жартуюць, што час актуалізаваць асартымент. "А манетніцы ў вас ёсць?" — "Вось яны. Былі візітоўніцы, сталі манетніцы", — смяюцца дызайнеры.

Яшчэ цяжэй — вытворцам калекцыйных лялек ды мядзведзяў. Адна з дызайнераў распавяла Sputnik, што ў Еўропе яе працы купляюць з задавальненнем і не абураюцца на кошт, мінчукі ж не часта могуць дазволіць сабе мядзведзя за сотню даляраў.

Тэги:
Модны маркет, Мінск, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы