04:29 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Рэспубліка плануе ў наступным годзе паставіць у Маскву каля 250 тон харчовай прадукцыі.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Кіраўнік дэпартамента гандлю і паслуг Масквы Аляксей Немярук і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц дамовіліся аб магчымых пастаўках беларускіх прадуктаў у расійскую сталіцу, перадае карэспандэнт Sputnik.

Падпісанне наменклатуры і аб'ёмаў магчымых паставак адбылося ў аўторак у межах Дзён Масквы ў Мінску.

Агульны аб'ём магчымых паставак складзе каля 250 тысяч тон. У гэтыя лічбы ўключаны 48 тысяч тон мяса, 42 тысячы тон жывёльнага масла, 46 тысяч тон бульбы і гародніны і шэраг іншых харчовых тавараў.

Таксама Беларусь паставіць 120 мільёнаў курыных яек.

Падобныя дакументы падпісваюць штогод. Таксама гэтыя дамоўленасці не перашкаджаюць і іншым пастаўкам беларускіх прадуктаў у Маскву. Акрамя таго, Беларусь супрацоўнічае з Масквой у галінах будаўніцтва і машынабудавання.

Беларуская сталіца ў гэтыя дні прымае Трэці Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У Мінску ўпэўненыя, што падчас працы форуму абавязкова з'явяцца новыя дамоўленасці і будуць прапрацаваны ці нават заключаны дадатковыя кантракты і пагадненні.

Тэги:
Міжнародны гандль, Прадукты харчавання, Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы