21:04 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў

Кабякоў: на запазычанасці па заробках будзем рэагаваць жорстка

© Sputnik / Виктор Толочко
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Патрабаванні па своечасовай выплаце заробкаў зробяцца больш жорсткімі; кантрольным тэрмінам выплаты прызначанае 20 жніўня.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Праблема своечасовай выплаты заробку ў Беларусі вырашана не ў поўнай меры, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

У аўторак адбылося пашыранае пасяджэнне Савета Міністраў, на якім разглядаліся вынікі працы эканомікі ў першым паўгоддзі і дадатковыя меры па выкананні пастаўленых на 2016 год задач.

"З гэтым (запазычанасцю па заробках — Sputnik) урад працуе, прымаюцца жорсткія меры. Цэлы шэраг службовых асобаў прыцягнутыя да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці. Патрабаванні зробяцца больш жорсткімі. Кантрольны тэрмін выплаты запазычанасцяў — 20 жніўня", — сказаў Кабякоў, яго словы прыводзіць БелТА.

Ён нагадаў, што заработная плата цесна звязана з прадукцыйнасцю працы. Па выніках пяці месяцаў тэмп росту прадукцыйнасці працы перавысіў тэмп росту рэальнай заработнай платы на 2,6 адсоткавых пункты.

Прэм'ер таксама падкрэсліў, што пенсіі і дапамогі выплачваюцца своечасова і ў поўным аб'ёме.

Тэги:
Заробкі, Урад Беларусі, Савет міністраў РБ, Андрэй Кабякоў, Беларусь

Галоўныя тэмы