23:07 25 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Расійскае ведамства таксама прыстрашыла увядзеннем забароны Пастаўскаму малочнаму заводу і прадпрыемству "Савушкін прадукт".

МІНСК, 30 жні —Sputnik. Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расею прадукцыі двух малаказаводаў — Лепельскага малочна-кансервавага камбіната і Бярозаўскага сыраробнага камбіната, паведаміла расійскае ведамства ў аўторак.

"Падчас правядзення ветэрынарнага кантролю прадукцыі, вырабленай прадпрыемствам ААТ "Лепельскі малочна-кансервавы камбінат" выяўлена, што пратаколы даследаванняў, на падставе якіх прынята дэкларацыя адпаведнасці, якая суправаджала гэтую прадукцыю, аформленыя да адклікання старой дэкларацыі", — гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду. Паводле інфармацыі ведамства, такое ж парушэнне зафіксавана пры паступленнi на тэрыторыю Расіі прадукцыі ААТ "Бярозаўскі сыраробны камбінат". У сувязі з гэтым на тавары гэтых прадпрыемстваў з 31 жніўня бягучага года ўведзена часовае абмежаванне на пастаўкі ў РФ. Па дадзеных рэгулятара, чарговыя парушэнні былі таксама адзначаны ў Пастаўскага малочнага завода (у машыне з "малачком" не было прыбора для вымярэння і кантролю тэмпературы) і ААТ "Савушкін прадукт" (фальсіфікаваная малочная прадукцыя).

У Рассельгаснаглядзе папярэджваюць, што ў выпадку працягу выяўлення парушэнняў будзе разгледжана пытанне аб абмежаванні паставак у РФ прадукцыі і гэтых прадпрыемстваў.

Тэги:
Прадукты харчавання, Рассельгаснагляд, Расія

Галоўныя тэмы