Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Беларусь прапаноўвае Польшчы пастаўляць у ЕС атамную электраэнергію

© Sputnik / Сергей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкНа электрападстанцыі
На электрападстанцыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэм'ер Беларусі лічыць, што Польшча магла б скарыстацца электраэнергіяй, вырабленай на БелАЭС, або заняцца яе транзітам.

МІНСК, 24 кас — Sputnik. Беларусь прапаноўвае Польшчы супрацоўніцтва ў пытаннях паставак электраэнергіі з будучай АЭС у краіны Еўрасаюза, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, сустракаючыся ў панядзелак у Мінску з віцэ-прэм'ерам, міністрам развіцця і фінансаў Польшчы Матэушам Маравецкім.

Раней Літва заклікала краіны ЕС адмовіцца ад куплі электраэнергіі, выпрацаванай на БелАЭС, паколькі лічыць яе экалагічна небяспечнай.

Ігналінская АЭС - Sputnik Беларусь
Беларусь распытае Літву аб праблемах з закрыццём Ігналінскай АЭС

"Беларусь плануе у 2018 годзе ўвесці першы энергаблок атамнай электрастанцыі. Думаю, мы маглі б вельмі добра супрацоўнічаць у пытаннях пастаўкі электраэнергіі з Беларусі ў Еўрапейскі саюз, і польскі бок маг бы скарыстацца гэтай электраэнергіяй або транзітаваць яе далей у Еўрапейскі саюз", — прыводзіць словы Кабякова прэс-служба ўрада.

Прэм'ер адзначыў, што "гэта тэма актыўна ў свой час вывучалася, і я думаю, яна мае перспектыву". Беларусь і Польшча каля дзесяці гадоў таму актыўна абмяркоўвалі магчымасць арганізацыі транзіту электраэнергіі. Для гэтага патрабавалася аднавіць міждзяржаўную ЛЭП "Рось — Беласток", якая цалкам спыніла працу ў 2005 годзе.

У сярэдзіне 2000-х гадоў Белэнерга вяло перамовы з польскай кампаніяй PSE на пастаўку электраэнергіі з Бярозаўскай ГРЭС. Тады ж Беларусь афіцыйна накіроўвала ў Еўракамісію прапанову па стварэнні электраэнергетычнага транспартнага кальца з ЕС, але з розных нагод яму не быў дадзены ход.

З выкарыстаннем гэтай лініі ў 2008 годзе глабальны праект прапаноўваў польскі Kulczyk Holding. Ён уключаў у сябе будаўніцтва Зэльвенскай ТЭС, якая працавала б на польскім вугалі, а таксама рэканструкцыю ЛЭП і будаўніцтва новых ліній для экспарту электраэнергіі ў Польшчу. Агульны кошт праекта ацэньваўся прыкладна ў 2 мільярды долараў.

Аднак абвастрэнне палітычных адносін паміж Беларуссю і Польшчай у 2011 годзе прывяло да згортваньня гэтага праекта. Энергетычныя эксперты ў Беларусі і Польшчы мяркуюць, што з запускам БелАЭС ён можа быць рэанімаваны.

Стужка навiн
0