12:06 28 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Аптымізацыя іх кошту – асноўная задача, якая пастаўлена авіягаліне грамадствам і ўрадам, заяўляе віцэ-прэм'ер Калінін.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Кошт авіябілетаў на рэйсы нацыянальнага авіяперавозчыка — авіякампаніі "Белавія" ў 2017 годзе будзе зніжацца, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін.

"Працягнецца аптымізацыя кошту авіябілетаў — гэта адна з прыярытэтных задач, пастаўленая грамадствам і ўрадам перад авіягаліной", — сказаў Калінін, выступаючы ў сераду ў Авальнай зале беларускага парламента.

Паводле яго слоў, таксама ў 2017 годзе працягнецца будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Гэты аб'ект будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2018 годзе.

Калінін таксама распавёў, што ў 2017 годзе пачнецца перанос мінскага авіярамонтнага завода за межы горада. Вызваленне пляцоўкі дазволіць пачаць на ёй рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве комплексу Мінск-Мір.

Тэги:
Цэны і кошты, Парламент Беларусі, Белавія, Анатоль Калінін, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы