20:02 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1920

Сярод высокааплочваемых вакансій – пілот для кампаніі "Белавія" і машыніст з заробкам больш за дзве тысячы долараў.

МІНСК, 4 сту — Sputnik. Крыху больш за два адсоткаў беларускіх працадаўцаў абяцаюць патэнцыйным работнікам заработную плату ў памеры 500 і больш долараў ЗША, сведчаць дадзеныя рэспубліканскага банка вакансій.

Па стане на 4 студзеня ў рэспубліканскім банку зарэгістравана больш 38,4 тысячы вакансій, з іх усяго 831 (крыху больш за 2% ад агульнай колькасці) — з заробкам ад тысячы беларускіх рублёў (каля 500 даляраў у эквіваленце).

Самая высокааплочваемая праца з прапанаваных — намеснік дырэктара адной з IT-кампаній: суіскальніку абяцаюць плаціць ад 16 тысяч рублёў, але пры гэтым яму неабходна свабодна валодаць ангельскай мовай і іўрытам.

Чытыйце аб тым, якой мовай трэба валодаць, каб уладкавацца на працу>>

Сярод вакансій ёсць "машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны": чалавеку, які прыйдзе на гэтае месца,у Бабруйску абяцаюць заработную плату ад дзесяці тысяч рублёў у месяц. Адкрыта вакансія і камандзіра-інструктара паветранага судна для ААТ "Авіякампанія "Белавія"- зарплата ў пілота будзе ад шасці тысяч рублёў. Звычайнаму лётчыку абяцаюць ад 4,5 тысячы рублёў.

У банку зарэгістравана больш за дзве тысячы вакансій для медыкаў, 570 — для прыбіральшчыкаў памяшканняў, а таксама каля тысячы — для прадаўцоў. Больш за ўсё вакансій адкрыта ў Мінску і Гомельскай вобласці.

Тэги:
Заробкі, заробак, Праца, Беларусь

Галоўныя тэмы