23:34 18 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Вырабы народнай творчасці

Лукашэнка дазволіў рамеснікам рэкламаваць прадукцыю ў інтэрнэце

© Sputnik/ Алексей Мальгавко
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
17030

Указ кіраўніка дзяржавы накіраваны на развіццё народных промыслаў, прадпрымальніцтва і стымуляванне дзелавой актыўнасці насельніцтва.

МІНСК, 10 кас — Sputnik. Дзяржава максімальна пашырыла спіс відаў рамеснай дзейнасці, якія можна будзе ажыццяўляць без дзяржрэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, паведамілі ў прэзідэнцкай прэс-службе.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці", ён уваходзіць у пакет дакументаў, накіраваных на развіццё прадпрымальніцтва і стымуляванне дзелавой актыўнасці.

"Дакументам максімальна пашыраны пералік відаў рамеснай дзейнасці, якія грамадзяне маюць права ажыццяўляць па заяўным прынцыпе без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў", — паведамілі Sputnik у прэс-службе.

Там адзначылі, што ў гэты пералік уключаны ўсе віды творчасці, якія ажыццяўляюцца на аснове ручной працы.

Месцы і спосабы рэалізацыі

Акрамя продажу сваіх вырабаў на рынках, кірмашах і ў іншых месцах, вызначаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, рамеснікі змогуць прадаваць свае вырабы непасрэдна ў майстэрнях, дастаўляць і перасылаць прадукцыю пакупнікам па паказаным ім адрасе, паведамілі ў прэс-службе.

Акрамя гэтага, рамеснікі, у адпаведнасці з дакументам, змогуць рэкламаваць сваю прадукцыю, у тым ліку ў інтэрнэце.

Указ накіраваны на развіццё народных промыслаў, захаванне і прымнажэнне традыцый ручной працы, падкрэслілі ў прэзідэнцкай прэс-службе.

Акрамя таго, гэтая мера будзе спрыяць уключэнню працаздольнага насельніцтва ў эканамічную дзейнасць з дапамогай стварэння дадатковых умоў для самазанятасці грамадзян.

По теме

Браслаўскі майстар аднаўляе традыцыі вырабу драўляных лыжак
Тэги:
ремесленники, ремесло, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы