Аграсядзібам афіцыйна дазволілі праводзіць банкеты і юбілеі

© Sputnik / Анна НефедоваАграсядзіба, архіўнае фота
Аграсядзіба, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рамках мер па стымуляванню дзелавой актыўнасці прэзідэнт падпісаў указ, накіраваны на ліквідацыю адміністрацыйных бар'ераў у сферы аграэкатурызму.

МІНСК, 10 кас — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №365 "Аб развіцці аграэкатурызму", у адпаведнасці з ім агратурызмам можа займацца кожны, у каго ёсць дом і ўчастак у сельскай мясцовасці. Для гэтага больш не трэба мяняць мэтавае прызначэнне ўчастка. Раней аказваць падобныя паслугі маглі выключна грамадзяне, якія маюць у карыстанні зямельныя ўчасткі, прызначаныя для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі.

Старажытны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
Беларусь уваходзіць у тройку лепшых краін для гастранамічнага турызму

Акрамя таго, зараз у аграсядзібах афіцыйна дазволена ладзіць вяселлі і банкеты.

"Суб'ектам аграэкатурызму прадастаўляецца права аказваць шырокі шэраг дадатковых паслуг, спадарожных гэтаму віду дзейнасці, у тым ліку праводзіць прэзентацыі, юбілеі, банкеты", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

Жылы дом, неабходны для размяшчэння гасцей, згодна з указам можа належаць як непасрэдна грамадзяніну, які аказвае паслугі ў сферы аграэкатурызму, так і членам яго сям'і. Гасцявыя домікі, якія могуць быць пабудаваны на тэрыторыі ўчастка, не падлягаюць уключэнню ў жыллёвы фонд.

На думку распрацоўшчыкаў, указ закліканы садзейнічаць павышэнню турыстычнай прывабнасці краіны. Акрамя таго, жыхары сельскай мясцовасці змогуць больш актыўна ўдзельнічаць у эканамічнай дзейнасці.

Стужка навiн
0