07:17 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1320

Ажыццяўляць такую дзейнасць змогуць толькі суб'екты гаспадарання, якія сталі рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій пасля 28 сакавіка.

МІНСК, 17 сту — Sputnik. Аперацыі з токенамі (крыптавалютай) дазволяць ажыццяўляць у Беларусі з 28 сакавіка 2018 года, адпаведная інфармацыя з'явілася на афіцыйным сайце Парка высокіх тэхналогій (ПВТ).

Прэзідэнцкі дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі" набывае заканадаўчую сілу 28 сакавіка 2018 года, да гэтага часу любая дзейнасць, звязаная з крыптавалютай, не можа ажыццяўляцца ні юрыдычнымі, ні фізічнымі асобамі.

Паводле згаданага дэкрэта, будзе дазволена купляць, прадаваць і абменьваць крыптавалюту, весці дзейнасць у якасці аператара крыптаплатформы або аператара абменнага пункта і працаваць у іншых напрамках у сферы тэхналогіі блокчэйн і крыптавалют.

Падкрэсліваецца, што згаданую дзейнасць змогуць ажыццяўляць толькі тыя суб'екты гаспадарання, якія стануць рэзідэнтамі ПВТ пасля 28 сакавіка.

По теме

Стваральнік "Талера": крыптавалюта не можа быць дзяржаўнай
Драбышэўскі: беларуская крыптавалюта ўмацуе эканоміку
Тэги:
блокчейн, криптовалюта, Парк высокіх тэхналогій, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы