10:36 18 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.19
Stadler накіраваўся ва Унукава

Лукашэнка пахваліў уладальніка завода Шпулера за працу "Штадлера"

© Фото: Посольство Беларуси в России
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Працу швейцарскага прадпрыемства ў Фаніпалі прэзідэнт Беларусі абмеркаваў з уладальнікам завода Петэрам Шпулерам.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Прадпрыемства выдатна працуе, загрузка ёсць, і планы па загрузцы павялічваюцца, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Абмяркоўваючы перспектывы развіцця завода па вытворчасці чыгуначнага транспарту, прэзідэнт Беларусі ўспомніў сваю першую сустрэчу з Петэрам Шпулерам, калі прапанаваў працаваць у нашай краіне.

"Вы, прыехаўшы праз некаторы час, прапанавалі стварыць у Беларусі выдатнае інавацыйнае перспектыўнае прадпрыемства. І мы яго стварылі. Яно выдатна працуе, загрузка ёсць, і планы па загрузцы павялічваюцца", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, ён у курсе таго, што ў групы кампаній "Штадлер" ёсць планы на пашырэнне вытворчасці, і хацеў бы пачуць гэта з першых вуснаў.

Праз два гады з першай сустрэчы старшыні савета дырэктараў "Штадлера" з беларускім прэзідэнтам здарыліся пазітыўныя змены.

"Мы атрымалі некалькі вельмі добрых заказаў на двухпавярховыя цягнікі, у тым ліку для "Аэраэкспрэса" ў Маскве. Мы вельмі ганарымся, што цягнікі, вырабленыя менавіта ў Беларусі, зараз выконваюць важную задачу ў Маскве", — распавёў у сваю чаргу Петэр Шпулер.

Прадукцыя, выпушчаная на заводзе ў Фаніпалі, ужо пастаўляецца ў Грузію і Азербайджан, у бліжэйшы час адбудзецца пастаўка ў Санкт-Пецярбург, дзе на вуліцах з'явяцца беларускія трамваі.

"Я вёў перамовы з "Аэраэкспрэс", і здаецца, што ён будзе выкарыстоўваць нашы цягнікі і ў Санкт-Пецярбургу", — дадаў ён.

Усяго за чатыры гады рэалізацыі праекта швейцарскі "Штадлер" інвеставаў у вытворчасць у Беларусі 83,8 мільёна беларускіх рублёў.

За час працы завода ў Фаніпалі выпусцілі 21 цягнік, у тым ліку 12 адзінак з чатырохвагонных і 9 адзінак з шасцівагонных двухпавярховых цягнікоў (мадэль KISS), два цягнікі з сямі вагонаў серыі FLIRT.

Прадпрыемства таксама вырабляе неабходныя камплектуючыя для транспарту на рэйках і праводзіць рамонтныя і тэхнічныя працы па яго абслугоўванні.

Тэги:
трамвай, цягнік, Штадлер, Петэр Шпулер, Аляксандр Лукашэнка, Фаніпаль (Мінскі раён), Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы