03:05 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Уборка ўраджаю збожжавых, архіўнае фота

Аграрыі Беларусі плануюць у 2019 годзе сабраць 9 млн тон збожжа

© Sputnik / Александр Кряжев
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1210

У рэспубліцы працягваецца пасяўная: згодна з планамі ўраджайнасць у будучым годзе павінна дасягаць 45 цэнтнераў з гектара.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Аграрыі Беларусі ў наступным годзе плануюць сабраць дзевяць мільёнаў тон збожжа, пра гэта заявіў журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

"Мы павінны планаваць збор ураджаю ў наступным годзе больш за дзевяць мільёнаў тон", — сказаў ён.

Паводле слоў намесніка міністра, зараз працягваецца пасяўная, якую плануюць скончыць да канца месяца. У прыватнасці, ужо пасеяны крыжакветныя культуры і рапс.

Для паспяховай зімоўкі культур і павышэння ўраджайнасці беларускія аграрыі плануюць выкарыстоўваць мінеральныя ўгнаенні: у прыватнасці, пад азімыя — 180 тысяч тон калійных, 96 тысяч тон — фосфарных і 43 тысяч тон — азотных. Так згодна з планамі ўдасца дасягнуць ураджайнасці ў 45 цэнтнераў з гектара.

З-за працяглай засухі, якая ўсталявалася ў Беларусі ў канцы вясны і на пачатку лета, ураджай збожжавых у рэспубліцы ў бягучым годзе апынуўся ніжэй за леташні, аднак, па словах Гракуна, падстаў для росту цэн на хлеб і хлебабулачныя вырабы няма.

Тэги:
Міністэрства сельскай гаспадаркі РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы