08:00 16 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Кашалёк з грашыма

Заробкі настаўнікаў і ўрачоў павялічаны ў Беларусі

© Sputnik / Виктор Толочко
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Рашэннем урада павялічаны заробкі настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, выхавальнікаў і медработнікаў.

МІНСК, 21 сту - Sputnik. Урад Беларусі павялічыў заробкі педагагічным і медыцынскім работнікам з 1 студзеня, паведамілі ў панядзелак у прэс-службе Савета міністраў.

Пастанова аб павышэнні заробкаў настаўнікам і медыкам была прынята ўрадам 19 студзеня.

"Гэтай пастановай з 1 студзеня 2019 года прадугледжана ўстанаўленне надбавак педагагічным работнікам", - паведамілі ў прэс-службе ўрада.

На гэтыя мэты накіруюць 5% планавага фонду аплаты працы педагогаў. Памеры і парадак устанаўлення надбавак вызначыць Мінадукацыі па ўзгадненні з Мінпрацы і Мінфінам. Вылучаць іх будуць ўсім катэгорыям педагагічных работнікаў.

Прадугледжана таксама павелічэнне памераў павышэнняў тарыфных акладаў памочнікам выхавальнікаў (да 25%), урачам-спецыялістам (да 24%), медработнікам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй (да 16%). Устаноўлены і даплаты фармацэўтычным работнiкам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - 1% акладу.

Урад Беларусі працягвае працаваць над павышэннем як ўзроўню сярэдняга заробку па краіне, так і ў бюджэтнай сферы. Асаблівую ўвагу ўлады планавалі надаць павышэнню даходаў педагогаў і медыкаў, якія пакуль адстаюць па ўзроўні сярэдніх заробкаў. У 2018 годзе ўжо быў прыняты шэраг мер па павышэнню іх даходаў. Згодна з планамі ўрада да канца 2019 года ўзровень сярэдняга заробку ў бюджэтнай сферы павінен быць не ніжэй за 80% ад агульнага па краіне паказчыка.

Тэги:
Заробкі, Урад Беларусі

Галоўныя тэмы